Кармавы баланс

13 сентября 2012

Кармавы баланс

Важнейшая ўмова гатоўнасці да зімы – наяўнасць кармоў для жывёлы. У сельгаспрадпрыемствах Лепельшчыны налічваецца 13393 умоўныя галавы жывёлы.

Важнейшая ўмова гатоўнасці да зімы – наяўнасць кармоў для жывёлы. У сельгаспрадпрыемствах Лепельшчыны налічваецца 13393 умоўныя галавы жывёлы.

На зіму трэба назапасіць 42872 тоны кармавых адзінак, сюды ўваходзяць сена, салома, сянаж, сілас, канцэнтраты і г.д. З-за дажджлівага лета не ўдалося насушыць шмат сена, нарыхтавалі 2412 тон. Аднак недахоп гэтага віду кармоў кампенсуецца іншымі. Так, сенажу назапашана амаль 6,9 тысяч тон, што на 300 тон больш запланаванага.

Добрыя віды на ўраджай кукурузы, так, у асобных гаспадарках культура дае больш 300 цэнтнераў зялёнай масы з гектара.

Васіль МАТЫРКА.