Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
27 октября 2011
Картынгі на плошчы
Лепельска-Чашніцкая міжраённая структура ДТСААФ сумесна з супрацоўнікамі цэнтра дзіцячай творчасці арганізавалі адкрытыя спаборніцтвы па картынгу. На плошчы Свабоды сабраліся 52 юныя спартсмены з васьмі гарадоў рэспублікі, каб высветліць, хто самы хуткі ў сямі класах.
Падтрымаць юных гоншчыкаў сабраліся больш за сотню гледачоў. А дадатковую матэрыяльную падтрымку аказалі спонсары - аўтацэнтр “Запаска” і ААТ “Беллепельзабеспячэнне”, якія набылі для пераможцаў і прызёраў медалі і кубкі.
Гарадская траса – адна з самых складаных для гонак – месца значна меней, як на спецыялізаваным картадроме, хаця якасць асфальту не саступае. Гэтага гоншчыкам даводзіцца рабіць больш складаных паваротаў і віражоў. Акрамя гэтага, пэўную небяспеку уяўляюць бардзюры, што аддзяляюць пешаходныя дарожкі. Аднак большасць гоншчыкаў ужо ведаюць асаблівасці лепельскага Пятачка, таму ўсе віражы праходзілі роўна, без аварый і вялікіх заносаў.
Хаця лепяльчане і прымалі гасцей на сваёй трасе, усё ж бліснуць перамогамі па розных прычынах не змаглі. Толькі Вадзім Махоцін заняў другое месца ў класе “Кадэт” і Саша Пашкевіч таксама другое ў класе “Пілот”. Першае месца заняла каманда з Оршы, другое – Магілёў, трэцімі сталі юныя гоншчыкі з Докшыцаў.
Васіль МАТЫРКА