Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 ноября 2011
Кірунак – на аўтаматызацыю
У акцыянерным таварыстве “Лепельаграсэрвіс” будуецца малочнатаварная ферма “Цаліна”, разлічаная на 922 каровы, з якіх 768 будуць складаць дойны статак. Згодна з разлікамі гадавы валавы надой павінен дасягаць 46080 цэнтнераў малака, на адну карову – 6000 кілаграмаў. Рэалізацыя малака дасягне 43315 цэнтнераў пры таварнасці 94 працэнты. Мяркуецца дзелавы выхад 830 цялят – 90 на 100 кароў.Ферма будзе складацца з двух кароўнікаў, даільна-малочнага блока на адну ўстаноўку, радзільні з цэхам сухастойных кароў, паветкі для прафілакторыя, цялятніка на 380 галоў, выгульных пляцовак, месца для часовага захоўвання гною, жыжказборнікаў ёмістасцю 50, 75 і 100 кубаметраў, сянажна-сіласных траншэяў, паветкі для сена, санпрапускніка, дэзбар’ера з паветкай, двух пажарных вадаёмаў, бункера для сыпучых прадуктаў, гноепрыемніка, вагавой з аўтамабільнымі вагамі грузападымальнасцю 40 тон, пляца для складзіравання падсцілачнага матэрыялу, воданапорнай вежы, станцыі абезжалезвання вады, трансфарматарнай падстанцыі, пляцовак для адпачынку, паркоўкі аўтамабіляў, пасадкі і высадкі пасажыраў, кантэйнераў для смецця, попелу, каналізацыйных калодзежаў, ачышчальных збудаванняў, адстойніка-шлаканакапляльніка, гразеадстойніка, кацельні. Словам, вырашана абслугоўванне ўсіх магчымых працэсаў у дзейнасці жывёлагадоўчай вытворчасці.Утрыманне кароў -- бяспрывязнае боксавае. Асемяненне – у спецыяльных секцыях для фіксацыі жывёлы. Выдаленне гною пры такім утрыманні будзе праводзіцца бульдозерам на тры пляцоўкі аб’ёмам 669 кубаметраў кожная і адну – 784 кубаметры з рэгулярным вывазам на палі. Жыжказборнікі забяспечаны закратаванымі люкамі ў падлозе для забору вадкай фракцыі гною з наступным адпампоўваннем машынамі для ўнясення звадкаваных арганічных угнаенняў, вентыляцыйнымі шахтамі з дэфлектарамі для праветрывання ёмістасцяў. Сцёкавыя воды з тэрыторыі фермы нейтралізуе станцыя біялагічнай ачысткі.Паенне -- з групавых нержавейных паілак з цыркуляцыйнай трубой. Вада будзе праходзіць скрозь станцыю абезжалезвання, паколькі ферма знаходзіцца на падземным радовішчы з утрыманнем жалеза вышэй нормы. На тэхналагічныя мэты ваду падагрэць механізмы для ахалоджвання малака, на бытавыя – воданагравальнікі. Прамыўка малакаправодаў аўтаматызаваная з падагрэвам ад устройства, што ўваходзіць у камплект даільнай устаноўкі.Рух у даільную залу і назад прадугледжаны такім чынам, каб сустрэчныя патокі жывёлы не перасякаліся.Для рамонту дойнага статка прадугледжаны штогадовы ўвод 277 першацёлак жывой вагой 520 кілаграмаў. Нованароджаныя цяляты ўтрымліваюцца ў індывідуальных боксах у прафілакторыі.Першая чарга кароўніка на 384 галавы з цялятнікам і інфраструктурнымі камунікацыямі будзе здадзена пад канец года. Другая частка пабудуецца ў наступным годзе.Генеральны падрадчык будаўніцтва – ПМК-75. Узведзены цялятнік, воданапорная вежа, станцыя абезжалезвання.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ На здымку: агульны выгляд цялятніка і кароўніка.Фота аўтара