Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 июня 2013
Клёцкі, поліўка і бліны…
У гэтым годзе фальклорна-кулінарны калектыў “Стайскія прысмакі” прэтэндуе на прысваенне звання народнага. Дык чым жа ён адметны?
Нарадзілася згуртаванне гадоў пятнаццаць таму пры Стайскім СДК. Гасцінныя стайчане, рыхтуючыся да таго ці іншага культурнага мерапрыемства ў вёсцы, варылі, смажылі, пяклі і бражылі, на стол агульны стаўлялі ўсё, чым хата багата. Стараліся адзін перад адным, ды ў часе добрай канкурэнцыі, за агульнай справаю, і пасябравалі. Спачатку такім чынам забяспечвалі правіянтам мясцовы калектыў “Спадчына” па часе правядзення ім розных абрадаў, а затым вырашылі сабрацца ў самастойны гурт.
Першым кіраўніком стала бібліятэкар Алена Пацэла. Затым прыняла эстафету загадчыца Стайскага СДК Ларыса Парфяновіч. На той час калектыў ужо разросся чалавек да дванаццаці. Пачаліся першыя выставы кулінарных страў, паездкі на кірмашовыя пляцоўкі раёна і і вобласці. Самая цікавая атрымалася выстава “Вялікдзень”. Гаспадарамі і гасцямі быў спечаны кулеш, які побач з чырвонымі яйкамі стаў асноваю багатага велікоднага стала. Тады ж у Стаях удзельнікамі гурта быў па-майстэрску выкананы абрад “Валачобнікі”, і такім чынам калектыў на поўны голас заявіў пра сябе не толькі як пра кулінараў таленавітых, але і як пра выканаўцаў аўтэнтычнага фальклору.
А жыхары вобласці ўпершыню пачула пра стайскую кухню ў Лёзне, на фальклорным фестывалі “Свята ў маёнтку Страганы”, прысвечанаму вядомаму фалькларысту пану Рыпінскаму. Не толькі пачулі, але і пакаштавалі з задавальненнем стайскіх прысмакаў. Там калектыў стаў лаўрэатам. А затым стайскіх кулінараў неаднаразова бачылі і на “Славянскім базары”.
Сёння “Стайскія прысмакі” – прызнаны, аўтарытэтны калектыў майстроў беларускай кухні і гульні. Узначальвае яго Марына Колас. Пятнаццаць чалавек самага рознага ўзросту – ёсць і “гаспадыні” юныя, якія не дасягнулі паўналецця, а старэйшай Галіне Рыгораўне Тухта – восемдзесят – арганізуюць фальклорныя экспедыцыі, шукаюць, так бы мовіць, экзатычныя кулінарныя рэцэпты. Аднак ёсць і страва, што з’яўляецца вяршыняю майстэрства стайскіх кулінараў – клёцкі. Нездарма ж на эмблеме клуба намаляваны чыгунок з клёцкамі. Трэба сказаць, што гэта сімвалічна, бо менавіта клёцкі лічацца кулінарным вынаходніцтвам выключна жыхароў Лепельшчыны і ў гэтым кантэксце прэтэндуюць на атрыманне статуса культурнай каштоўнасці ў Беларусі, а, магчыма, і ў ЮНЭСКА. Нашы клёцкі ўхвалілі французы і немцы, бо заезд у Стаі быў уключаны ў турыстычны “зялёны маршрут” па Лепельшчыне. Іх ведаюць у Расіі і, вядома ж, у розных рэгіёнах нашай краіны, дзякуючы высілкам лепельскіх энтузіястаў, што зрабілі клёцкі такімі знакамітымі. У Стаях ведаюць некалькі гатункаў гэтай стравы: напрыклад, клёцкі могуць быць з сакаўнымі ды пахучымі мяснымі “душамі”, а могуць увогуле “без душы”, маленечкія. Менавіта іх прэзентуюць стайскія кулінары на фальклорным свяце “Вянок Прыдзвіння” ў Оршы.
Аднымі клёцкамі гасцей не забавіш. Навучыліся ў Стаях і іншым, не меней смачным стравам. Тут выстаўляюць на стол кулічы і пірагі, зразы і каўбасу “пальцам піханую”, поліўку, розныя віны хатняга прыгатавання і нават… самагонку. Куды ж без першака з такою багатаю закуссю!
Ля вытокаў папулярызацыі стайскай кухні і мясцовага фальклору стаялі Галіна Тухта, Вольга Быкава, якой, на жаль, не так даўно не стала, а таксама краязнавец-кулінар Марыя Калітуха.
Сёлета калектыў стаў лаўрэатам і атрымаў Дыплом пераможцы на абласной кулінарна-гульнёвай праграме, якая праводзілася сярод гуртоў падобнага профілю. Цесна супрацоўнічае ён і з мясцовым філіялам школы мастацтваў, прынамсі, з заслужаным фальклорным танцавальным калектывам “Сунічкі”. А яшчэ ў “Стайскіх прысмакаў” быў у гасцях галоўны рэдактар рэспубліканскай газеты “Гастраном” Ігар Данілаў, пасля чаго ў выданні з’явілася публікацыя пра калектыў. Трэба чакаць, што і новае выпрабаванне – атрыманне звання народнага - вытрымаюць кулінары-фалькларысты са Стай з годнасцю.
Уладзімір МІХНО. На здымку: багаты прысмакамі стайскі стол.