Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
2 ноября 2011
Клопат аб ветэранах
Паміж упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання ветэранаў заключаны дагавор па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, пажылых людзей і інвалідаў. Прадугледжаны ўдзел у фінансаванні мерапрыемстваў, праводзімых раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання ветэранаў у адпаведнасці з яе статутнай дзейнасцю. Сёлета ўжо пералічана з бюджэту на дадзеныя мэты 8,5 млн. рублёў. Штогод праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці, Дню пажылых людзей, Дню інвалідаў. Напрыклад, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прадстаўнікамі раённых арганізацый і служб абследуюцца жыллёва-бытавыя ўмовы інвалідаў вайны ў Афганістане, сем’яў загінулых воінаў. А непасрэдна ў гэты дзень арганізуюцца паніхіды ў храмах, кіраўніцтва раёна сустракаецца з членамі сем’яў загінулых, ім аказваецца матэрыяльная дапамога, да мемарыялаў абаронцаў Айчыны ўскладаюцца кветкі.
Да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне былым ветэранам-франтавікам, партызанам і падпольшчыкам выплачана матэрыяльная дапамога на агульную суму 22 млн. рублёў, ім былі накіраваны віншавальныя паштоўкі.
Сёлета ў ходзе падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона 17 удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім грамадзянам было выдзелена з мясцовага бюджэту са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 12,9 млн. рублёў на рамонт печаў і аднаму адзінокаму грамадзяніну 100 тыс. рублёў – на замену электраправодкі.
Марына ІНАЗЕМЦАВА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама