Комплексная праграма

10 января 2014

Комплексная праграма

У 2013-2015 гадах у Лепелі будзе выкананы комплекс мерапрыемстваў па прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі безбар’ернага асяроддзя вулічна-дарожнай сеткі па трох “дарожных петлях” у цэнтры горада і прыпынкаў грамадскага транспарта па аўтобуснаму маршруту №5, забеспячэнню сходняў на тратуарах, пераносу з тратуараў апораў ліній электраперадач.

У 2013-2015 гадах у Лепелі будзе выкананы комплекс мерапрыемстваў па прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі безбар’ернага асяроддзя вулічна-дарожнай сеткі па трох “дарожных петлях” у цэнтры горада і прыпынкаў грамадскага транспарта па аўтобуснаму маршруту №5, забеспячэнню сходняў на тратуарах, пераносу з тратуараў апораў ліній электраперадач. Зараз ужо 161 аб’ект абсталяваны элементамі безбар’ернага асяроддзя – пандусамі, спецыяльнымі кнопкамі, у пад’ездах, дзе жывуць інваліды па зроку, пафарбаваны ў яркія колеры першая і апошняя прыступкі на лесвічных пляцоўках.