Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
7 марта 2013
Комплексныя вучэнні
7 марта, Лепель /Соб.инф./. На базе ўстановы аховы здароўя “Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца” Лепельскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях былі праведзены комплексныя вучэнні па адпрацоўцы плана эвакуацыі пры ўзнікненні пажару. У вучэннях таксама прынялі ўдзел старшы інжынер аддзела нагляду і прафілактыкі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Рабенка і галоўны спецыяліст аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага абласнога УМНС Юрый Скотнікаў.
7 марта, Лепель /Соб.инф./. На базе ўстановы аховы здароўя “Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца” Лепельскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях былі праведзены комплексныя вучэнні па адпрацоўцы плана эвакуацыі пры ўзнікненні пажару. У вучэннях таксама прынялі ўдзел старшы інжынер аддзела нагляду і прафілактыкі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Рабенка і галоўны спецыяліст аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага абласнога УМНС Юрый Скотнікаў. Вучэнні праводзіліся з прыцягненнем усіх адпаведных служб.
У ходзе вучэнняў на практыцы былі адпрацаваны дзеянні персаналу ў выпадку ўзнікнення пажару, адпрацавана ўзаемадзеянне спецслужбаў пры надзвычайных сітуацыях. У чарговы раз было нагадана ўсім, што пажар -- гэта з'ява настолькі рэальная, як і паход за прадуктамі.
Вынік вучэнняў спецыялістамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях быў ацэнены на адзнаку “добра”.
Лепельскі раённы аддзел у чарговы раз нагадвае аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
Аляксандр ІСПЯНКОЎ,інспектар групыпрапаганды і прафілактыкіЛепельскага РАНС.