Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
9 сентября 2013
Кукурузны сілас
У ААТ “Лядна” поўным ходам праводзіцца нарыхтоўка кукурузы на сілас. З 25 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, патрэбных для зімавання, кукурузны сілас можа забяспечыць да дзесяці.
У ААТ “Лядна” поўным ходам праводзіцца нарыхтоўка кукурузы на сілас. З 25 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, патрэбных для зімавання, кукурузны сілас можа забяспечыць да дзесяці. Таму да вырошчвання і ўборкі гэтай культуры падыходзяць з усёй сур’ёзнасцю.
Усяго ў гаспадарцы пад каралеву палёў, як калісьці называлі кукурузу, адведзены 270 гектараў. Сёлета атрыманы вельмі добры, можна нават сказаць рэкордны ўраджай. Паводле слоў галоўнага агранома “Лядна” Уладзіміра Кудзіна, год быў вельмі спрыяльны. Кукуруза вельмі цеплалюбівая расліна, а першая палова лета выдалася анамальна цёплай, нават спякотнай. Своечасова зробленыя падкормкі і хімпраполкі дапоўнілі прыродны эфект. Сцяблы шыбанулі ўверх, дзе-нідзе перасягнулі рост чалавека ўдвая.
Зараз на нарыхтоўцы сіласу задзейнічаны пяць адзінак тэхнікі. Корманарыхтоўчым камбайнам кіруе Юрый Нікіфараў, зялёную масу адвозяць Сяргей Быкаў, Андрэй Трайко і Аляксандр Багдановіч, трамбуе яе ў траншэі на “Амкадоры” Аляксандр Арынахін. Кожны дзень гэта брыгада ўбірае да дзесяці гектараў. Неперадавальныя пачуцці ахопліваюць, калі бачыш увесь працэс. Камбайн ідзе па кукурузнаму масіву ледзьве бачны. Вось ён набліжаецца, і бачна, як у рэжучым механізме знікаюць высокія сцяблы, а потым з трубы роўнай плынню выкідваецца здробненая зялёная маса. Пяць-сем хвілін, і чарговы прычэп напоўнены.
Кожны гектар кукурузнага палетка дае да 500 цэнтнераў зялёнай масы. Траншэя запаўняецца літаральна за два – тры дні. Васіль МАТЫРКА.
На здымку: Андрэй Трайко, Уладзімір Кудзін і Юрый Нікіфараў. Фота аўтара.