Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 января 2012
Кветкі для Прэзідэнта
Шматлікія сродкі масавай інфармацыі змясцілі фотаздымак, дзе на пярэднім плане, побач з Прэзідэнтам на навагоднім свяце ў Палацы рэспублікі – хлопчык Максім і дзяўчынка Яна. Дзеці ўручылі на прэзідэнцкай ёлцы кветкі кіраўніку дзяржавы. Яна Стрэльчанка жыве ў Лепелі, вучыцца ў чацвёртым класе СШ № 3.
Дзяўчынка ўжо з чатырох гадоў ходзіць на вакал і на танцы ў школу мастацтваў, з пяці – іграе на фартэпіяна. Вакал і музыку выкладае ў яе Таццяна Ермаковіч. Пра такіх кажуць: педагог па прызванню – Божы дар. Дзякуючы выкладчыцы Яна пачала ездзіць на розныя конкурсы ўжо з ранняга дзяцінства. Пяцігадовай дэбютавала на сцэне мясцовага РДК з песняй “Каралева будучыні”. У восем гадоў брала ўдзел у ІІ Міжнародным конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Кубак Еўропы”, дзе заняла трэцяе месца. Пазалетась атрымала дыплом ІІ ступені на “Залатой ліры”. Удзельнічала ў “Халі-хало”, а затым пачала займаць першыя месцы – на рэспубліканскіх конкурсах “Новы рух” і “Шаную цябе, Белая Русь”, на рэгіянальным рэспубліканскім конкурсе “Ружа вятроў” у Беларусі. Паехала ў Маскву і там стала пераможцай.
Уладзімір МІХНО На здымку: Яна Стрэльчанка з навагоднімі падарункамі ад Прэзідэнта.