Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
19 декабря 2012
Лаўрэаты міжнароднага конкурсу
Кніга для вучняў Бароўскай сярэдняй школы - гэта арганічная частка іх жыцця.
Другі год настаўніца пачатковых класаў Алена Васільеўна Яраслаўцава ўдзельнічае ў міжнародным праекце “Літаратурная творчасць у сістэме сацыякультурнага развіцця асобы школьнікаў сямі-дванаццаці гадоў”. Актуальнасць праекта абумоўлена тым, што літаратурнай творчасці ў цяперашні час адводзіцца важнае месца ў сістэме фарміравання пісьменнасці, прывіцця навыкаў чытання вучням пачатковых і сярэдніх класаў. Мэта праекта - шматаспектнае фарміраванне навыкаў чытання і пісьма ў школьнікаў сямі-дванаццаці гадоў на аснове далучэння іх да літаратурнай творчасці. Кіруе праектам і работай экспертнай камісіі доктар педагагічных навук, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Галіна Варганава. У праекце ўдзельнічаюць расійскія школы, фінска-руская школа з г.Хельсінкі, шматпрофільны ліцэй з Украіны, асноўная школа з г.Крагуевац з Сербіі і наша, Бароўская.
Па зададзеных тэмах удзельнікі займаюцца літаратурнай творчасцю. Іх работы прадстаўлены на сайце праекта www.child.kodeks.ru. Экспертная камісія, у склад якой увайшлі сучасныя расійскія дзіцячыя пісьменнікі, педагогі, адзначае па выніках конкурсаў лепшыя работы вучняў, працу іх кіраўніка граматамі і дыпломамі, падзякамі. На сайце змешчаны водгукі сучасных расійскіх пісьменнікаў пра творчасць нашых школьнікаў.
Так, пісьменнік В.Белавусаў адзначыў творчыя работы вучняў чацвёртага “Б” класа Яны Давыдавай, Паліны Паляковіч, Лізы Вядзернікавай, Анастасіі Глушачэнкі, Святаслава Лаппо, Данііла Калініна і Валерыі Ішковай. Вучні сталі дыпламанатмі і лаўрэатамі міжнароднага конкурсу творчага майстэрства.
Алена Васільеўна атрымала асабістую падзяку ад кіраўніка міжнароднага праекта Г.У.Варганавай і дзіцячага пісьменніка Сяргея Георгіева. Дырэктар сярэдняй школы Віктар Азаронак і настаўніца пачатковых класаў Алена Яраслаўцава атрымалі прапанову ад прафесара Галіны Варганавай удзельнічаць у стварэнні зборніка “Чытанне як гуманістычная каштоўнасць”.
Настаўніца працягвае працаваць разам з дзецьмі. Хутка на сайце з’явяцца новыя творчыя работы вучняў Бароўскай школы - удзельнікаў конкурсу.
Жанна МІКУЛЁНАК,намеснік дырэктарапа вучэбнай рабоцеБароўскай сярэдняй школы.