Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 ноября 2011
Лепяльчане ў Шуміліне
На адзінаццатым абласным фестывалі сатыры і гумару ў Шуміліне “Смяяцца не грэх” Лепельшчыну прадстаўлялі два калектывы -- народны тэатр мініяцюр “Балаган” і “Кактус-как-туз” Вялікапоўсвіжскага СДК. Поўсвіжкія артысты выступалі ў першы дзень і паказалі выдатныя нумары. Артыстка “Кактуса” Лідзія Ганчар атрымала дыплом за лепшы жаночы вобраз, таксама калектыў удастоены дыплома за лепшае выступленне на беларускай мове і дыплома за продаж-аўкцыён. Народны тэатр “Балаган” пад кіраўніцтвам Таццяны Канапелькі атрымаў дыплом трэцяй ступені. Таццяна – малады спецыяліст, другі год узначальвае калектыў. На мінулым фестывалі народны тэатр спыніўся літаральна ў кроку ад прызавых месцаў. У тэатры тады падабраўся выдатны калектыў, вядучымі артыстамі былі Віталь Хватынец і Андрэй Марчанка. На вялікі жаль, Андрэй па асабістых прычынах выйшаў з калектыву, гэта была сур’ёзная страта. Аднак на змену яму вярнулася з водпуску па догляду за дзіцяці Юля Кунчэўская, прыйшлі новыя артысты Сяргей Ляўковіч і Дзіма Паўлаў. Хлопцы – сапраўдныя творчыя адкрыцці! Віталь Хватынец таксама ўзнагароджаны дыпломам за лепшы мужчынскі вобраз. Будзем спадзявацца, што атрыманыя дыпломы – далёка не апошнія ў творчай біяграфіі лепяльчан.
Васіль МАТЫРКАНа здымку: на сцэне Віталь Хватынец і Сяргей Ляўковіч. Фота аўтара