Лічбы і факты

13 ноября 2013

Лічбы і факты

Парушальнікі прыцягнуты да адказнасці

За дзесяць месяцаў бягучага года раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было зроблена адзінаццаць праверак у адпаведнасці з агульным каардынацыйным планам, сем – па іх выніках. Праведзены 22 маніторынгі агульнадаступных тэрыторый.  77 парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем штрафных санкцый на агульную суму 56 млн 930 тысяч рублёў.

                  
              Маніторынгі суб’ектаў гаспадарання

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне праведзена 22 маніторынгі дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, накіравана 24 рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў. Сума падаткаў, добраахвотна заплачаных па выніках маніторынгаў, склала 396,7 млн рублёў.

                Расце колькасць уласнікаў

  
Павялічваецца колькасць уласнікаў дамоў у аддаленых вёсках раёна, якія раней лічыліся безгаспадарчымі, паступова прыходзілі ў заняпад. З’явіўся такі ўласнік і ў аднаго з дамоў у вёсцы Саўскі Бор. Адразу жылая пабудова набыла дагледжаны выгляд. Праведзены рамонт даха, наведзены парадак вакол яго. 

  
                       Клопат аб ветэране

  
У аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Баброва не забываюць аб сваіх ветэранах працы, рэгулярна наведваюць іх, па меры магчымасці дапамагаюць у вырашэнні жыццёвых праблем. Напрыклад, у вёсцы Заружанне жыве ветэран паштовай сувязі Роза Галай, якой у выпадку неабходнасці перадаюцца разам з паштовай карэспандэнцыяй і лякарствы, купленыя за яе грошы ў мясцовым фельчарска-акушэрскім пункце.