Лічбы і факты

17 декабря 2013

Лічбы і факты

Шырокае распаўсюджванне сотавых тэлефонаў яшчэ больш стымулюе пашырэнне правадной тэлефоннай сувязі, колькасць абанентаў якой павялічваецца.

260 новых абанентаў

 Шырокае распаўсюджванне сотавых тэлефонаў яшчэ больш стымулюе пашырэнне правадной тэлефоннай сувязі, колькасць абанентаў якой павялічваецца. Толькі з пачатку бягучага года спецыялістамі раённага вузла электрычнай сувязі падключана 260 новых тэлефонных апаратаў. 

                   
   Растуць межы інтэрнэта

Высокахуткасны інтэрнэт усё больш павялічвае свае межы. Сёлета ў нашым горадзе і раёне з’явілася 1026 новых яго карыстальнікаў. А ўсяго колькасць абанентаў інтэрнэта, якія  ў нашым родным краі трапляюць у глабальную “павуціну” праз правадную тэлефонную сетку, дасягнула лічбы 6889 чалавек.

 Папулярная “Зала”

Паскоранымі тэмпамі ідзе працэс замены эфірнага тэлебачання на лічбавае, у тым ліку за лік падключэння да інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” з яго дзясяткамі тэлеканалаў. Па заяўцы гэта робяць супрацоўнікі раённага вузла электрычнай сувязі ўсім тым, у каго ўстаноўлены дома альбо ў кватэры стацыянарны тэлефонны апарат. За пэўную штомесячную плату такім чынам ужо глядзяць тэлеперадачы 5289 жыхароў Лепельшчыны, у тым ліку толькі сёлета сталі абанентамі “Залы” 1052 чалавекі.


Эфірнае лічбавае тэлебачанне

З 21 кастрычніка бягучага года раённы вузел электрычнай сувязі пачаў аказваць дапамогу насельніцтву ў падключэнні да эфірнага лічбавага тэлебачання. Жадаючым за пэўную плату выдаюцца прыстаўка і антэна, якія дазваляюць глядзець 26 каналаў базавага пакета з Ушацкага тэлевізійнага рэтранслятара. Першымі такім чынам падключыліся да эфірнага лічбавага тэлебачання 57 жыхароў вёсак Забароўе, Зорніца, Стары Лепель, Суша і некаторых іншых населеных пунктаў раёна.

 Мікалай ГАРБАЧОЎ.