Лічбы і факты

28 января 2014

Лічбы і факты

Згодна з вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання, прадастаўленымі ўстановай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў”, наш раён у абласным рэйтынгу заняў шостае месца, і трэцяе – сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны.

У ліку лепшых

            
Згодна з вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання, прадастаўленымі ўстановай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў”, наш раён у абласным рэйтынгу заняў шостае месца, і трэцяе – сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны. У 2013 годзе толькі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях тэхнічнага, медыцынскага, эканамічнага і іншых профіляў сталі 64 працэнты выпускнікоў школ раёна.

Харчаванне і аздараўленне 

 
Грамадскім харчаваннем ахоплена ў раёне 4383 дзіцяці, у тым ліку гарачым – 88,2 працэнта. Летась 1166 дзяцей прайшлі аздараўленне ў летні перыяд, з іх 58 – дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без догляду бацькоў, 14 – дзеці-інваліды.

Бясплатны падвоз дзяцей

У раёне арганізаваны бясплатны падвоз для 1009 навучэнцаў. Для паляпшэння падвозу набыты аўтобус маркі “ПАЗ” на суму 450 мільёнаў рублёў, адзін аўтобус маркі “МАЗ” выдзелены бясплатна Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.