Лідары першынства

15 мая 2014

Лідары першынства

Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з чарговай перамогай з Адкрытага першынства і XIV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, што праходзілі ў Мінску.

Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з чарговай перамогай з Адкрытага першынства і XIV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, што праходзілі ў Мінску.

Сярод навічкоў у комплексе практыкаванняў “Туль”, ва ўзроставай катэгорыі шэсць-сем год другое месца прысуджана Мікіце Калітуху, трэцяе месца заняла Марына Кулеш (катэгорыя дзесяць-адзінаццаць год). Мікіта Калітуха стаў лідарам і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” (узрост шэсць-сем год, вагавая катэгорыя 20 кілаграмаў). У гэтай жа ўзроставай і вагавой катэгорыях другое месца заняў Раман Сухарукаў. Другое месца прысуджана Пашы Сафроненку (узрост шэсць-сем год, вага 26 кілаграмаў). Трэцяе месца ва ўзроставай катэгорыі дзесяць-адзінаццаць год (вага 30 кілаграмаў) заняла Марына Кулеш. Ва ўзросце восем-дзевяць год (вага звыш 34 кілаграмы) трэцім стаў Саша Каўрыга.

Выдатна выступілі на спаборніцтвах таксама выхаванцы, якія займаюцца ўжо не першы год. У комплексе практыкаванняў “Туль” трэцяе месца заняў Ваня Жук (узрост шэсць-восем год). У гэтай жа ўзроставай катэгорыі трэцяе месца ў Вікі Урбан, а ў катэгорыі адзінаццаць-дванаццаць год (вага 42 кілаграмы) трэцяе месца прысуджана Ксюшы Галуза.

Шэраг перамог удалося заваяваць нашым спартсменам і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Лідарамі тут сталі Кірыл Прыгожаў (узрост шэсць год, вагавая катэгорыя 23 кілаграмы), Віка Урбан (сем-восем год, катэгорыя 28 кілаграмаў) і Міша Забкоў (узрост дзевяць-дзесяць год, катэгорыя звыш 50 кілаграмаў). Другое месца прысуджана Пашу Сушко (узрост дзевяць-дзесяць год, 26 кілаграмаў), Ксюшы Галуза (11-12 год), а таксама Жэню Агапоньку (11-12 год, 35 кілаграмаў).

Юныя спартсмены прывезлі з сабой дыпломы і медалі, а трэнер Іна Папова ўзнагароджана Кубкам.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ