Ля магілы героя

26 февраля 2013

Ля магілы героя

Штогод у лютым збіраюцца гімназісты на старых гарадскіх могілках, на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва. Ігар, былы выпускнік школы, загінуў у Афганістане. Піянерская дружына “Ветразь” шэфствуе над пахаваннем, прымае ўдзел у розных ваенна-патрыятычных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дня абаронцаў Айчыны. Дзеці ўдзельнічаюць у цырымоніі ўскладання вянкоў, чытаюць вершы ля помніка. На сёлетні збор піянерскай дружыны пад назвай “Выходзілі з Афгана хлопцы” былі запрошаныя воіны-інтэрнацыяналісты Ігар Трыбо і Алег Аўсянік.