Лячэнне "братоў нашых меншых"

26 декабря 2016

Лячэнне "братоў нашых меншых"

Структурным падраздзяленнем лячэбна-прафілактычнай установы "Лепельская раённая ветэрынарная станцыя" з'яўляецца гарадская ветэрынарная станцыя, якой загадвае Аляксей Мякінчык і дзе працуе вядучым урачом-тэрапеўтам Аляксандр Атрашкевіч.

Структурным падраздзяленнем лячэбна-прафілактычнай установы "Лепельская раённая ветэрынарная станцыя" з'яўляецца гарадская ветэрынарная станцыя, якой загадвае Аляксей Мякінчык і дзе працуе вядучым урачом-тэрапеўтам Аляксандр Атрашкевіч. Вопытныя, высокакваліфікаваныя спецыялісты аказваюць ветэрынарную дапамогу хатнім жывёлам лепяльчан. Робяцца прышчэпкі ад чумы, гепатыту, вірусных захворванняў, вядзецца медыкаментознае і хірургічнае лячэнне "братоў нашых меншых". Такім чынам, штомесячна аказваецца платных ветэрынарных паслуг у сярэднім не менш як на 1,3 тысячы рублёў.