Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
25 января 2013
Лячыцеся на здароўе
25 января, Лепель /Соб.инф./. Фармальна амбулаторыя абслугоўвае мікрараён Плінтоўка, аж да новых дамоў, што выраслі на вуліцы Гагарына, але ж ахвотнікаў праходзіць тут лячэбныя працэдуры ў разы болей, чым “прыпісаных” пацыентаў. Ну, як адмовіш пажылым людзям, што жывуць хоць і ў “старой частцы” горада, але ж хіба наездзяцца за горад у бальніцу.
25 января, Лепель /Соб.инф./. Фармальна амбулаторыя абслугоўвае мікрараён Плінтоўка, аж да новых дамоў, што выраслі на вуліцы Гагарына, але ж ахвотнікаў праходзіць тут лячэбныя працэдуры ў разы болей, чым “прыпісаных” пацыентаў. Ну, як адмовіш пажылым людзям, што жывуць хоць і ў “старой частцы” горада, але ж хіба наездзяцца за горад у бальніцу. Вось і просяцца на ўколы ці на працэдуры ў “ФОК”. Пішуць адмыслова заявы – і ім ідуць насустрач. Яшчэ адны пацыенты – дзеці.
Два ўрачы агульнай практыкі, а з нядаўняга часу яшчэ і ўрач-педыятр вядуць тут прыём. Ім дапамагаюць тры медыцынскія сястры агульнай практыкі, а таксама фельчар, які па-іншаму называецца памочнікам урача. Гэты вядзе і свой асобны прыём, у асноўным займаецца людзьмі з хранічнымі захворваннямі, выдачай ім рэцэптаў і г.д. Яшчэ ёсць медрэгістратар, медсястра фізкабінета, масажыстка, інструктар ЛФК. На палову стаўкі працуе акушэрка, якая вядзе гінекалагічны медагляд. Працэдурная медсястра адначасова працуе і ў дзённым стацыянары на чатыры ложкі. Але ж колькі на тыя ложкі ахвотнікаў! Ствараецца чарга – і ў выніку так званы “койказворот” у суткі складае пяць чалавек, што больш як у два разы перавышае норму. На абслугоўванні амбулаторыі сем тысяч чалавекю. Летась у фізкабінеце праведзена 21600 працэдур, толькі лячэбнага масажу 2,5 тысячы сеансаў, 8530 працэдур праведзена ў дзённым стацыянары, 4060 – у працэдурным кабінеце. Урачы агульнай практыкі за год, як правіла, робяць па 14-15 тысяч наведванняў хворых. У полі зроку ўрача-педыятра, які працуе тут з красавіка мінулага года, знаходзіцца 1063 дзіцяці і падлеткаў ва ўзросце ад трох да васемнаццаці гадоў. Гэта без уліку навучэнцаў ліцэя і каледжа.
У фізкабінеце апарат ДДТ (дэдынамічных токаў), з дапамогай якога лечаць і запаленчыя захворванні, і астэахандроз, і хваробы суставаў; ультрагукавы апарат, лазаратэрапія, магнітатэрапія, сінусамадулярныя токі. У амбулаторыі можна зрабіць электракардыяграму. Няблага абсталяваны і кабінет лячэбнай фізкультуры, дзе маюцца трэнажор для ўмацавання мышцаў спіны, ніжніх канечнасцяў, велаэргометр, бегавая дарожка, дыск здароўя і іншая апаратура.
Цікава, што не так даўно атрымалі ў якасці гуманітарнай дапамогі два галандскія апараты. Адзін -- для вымярэння ціску. У прынцыпе, звычайны танометр, толькі з вялікім экранам. Другі – отаскоп, для агляду вуха. Гэта своеасаблівы “бонус” за ўдзел двух чалавек з медперсаналу ў сумесным беларуска-галандскім праекце “Матра-2”, пад час якога навучаліся асноўным метадам догляду хворых і дыягностыкі захворванняў.
А яшчэ амбулаторыя мае два камп’ютары, устаноўленыя ў рэгістратуры і ў кабінеце педыятра, што дазваляе весці камп’ютарны ўлік пацыентаў і іх захворванняў, папаўняць тэатэтычную базу дадзеных.
Калектыў узначальвае ўрач агульнай практыкі Алена Шаура. Штогод тут нешта падладжваюць, фарбуюць, пераабсталёўваюць, дапаўняюць, наколькі, вядома, дазваляюць сродкі.
Вядома, гэта толькі звяно раённай сістэмы аховы здароўя, але ж без такіх вось маленькіх, патрэбных звенняў не абысціся цалкам усяму механізму.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: старшая медсястра Таццяна Вашкевіч і памочнік урача Алеся Канаплёва абмяркоўваюць за камп’ютарам новую версію праграмы “Урач агульнай практыкі”.
Фота аўтара.