Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
22 декабря 2012
Лясная прыгажуня
22 декабря, Лепель /Соб.инф./.Кожны год напярэдадні навагодніх святаў па традыцыі на плошчы Свабоды ўстанаўліваецца прыгажуня-ёлка. Стройная, высокая, аздобленая мноствам рознакаляровых ліхтарыкаў, яна ўсім узнімае настрой і радуе вочы прахожых.
22 декабря, Лепель /Соб.инф./.Кожны год напярэдадні навагодніх святаў па традыцыі на плошчы Свабоды ўстанаўліваецца прыгажуня-ёлка. Стройная, высокая, аздобленая мноствам рознакаляровых ліхтарыкаў, яна ўсім узнімае настрой і радуе вочы прахожых. Ля лясной прыгажуні з задавальненнем весяляцца і дарослыя, і дзеці.
Непаўторнае відовішча ўражвае ўсіх гасцей. Аднак за ўсёй казачнай прыгажосцю стаіць карпатлівая праца спецыялістаў - работнікаў КУВП ЖКГ “Лепель”. Менавіта дзякуючы іх руплівасці і прафесіяналізму гарадская плошча ў святочныя дні будзе выглядаць асабліва ярка і непаўторна.
Упрыгожаннем ліхтарыкамі ёлак і дрэў, што знаходзяцца на плошчы, стварэннем ілюмінацыі, займаецца брыгада электрыкаў пад кіраўніцтвам галоўнага энергетыка Віталя Вашкевіча.
Выбарам елкі займаўся намеснік дырэктара прадпрыемства Сяргей Маркавец, які раней шмат год працаваў у ДЛГУ “Лепельскі лясгас” і добра ведае мясцовасць раёна. Самую прыгожую ёлку Сяргей Аляксандравіч заўважыў у лясным масіве ля вёскі Слабодка Валосавіцкага сельсавета.
На дастаўцы былі задзейнічаны адказныя работнікі прадпрыемства. Быў выкарыстаны кран. ААТ “Віцебсклес” быў выдзелены лесавоз. Суправаджэнне шляху забяспечылі работнікі аддзялення ДАІ Лепельскага РАУС.
Вышыня елкі складае 20 метраў. Многія цікавяцца, якім чынам елку ўдаецца замацаваць. Як патлумачыў Віктра Шалаеў, які выконвае абавязкі дырэктара ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, ствол дрэва аблілоўваецца, а затым устаўляецца ў спецыяльную трубу. Да ствала з некалькіх бакоў мацуюцца расцяжкі, якія злучаюцца з электрычнымі слупамі. Такім чынам ёлка замацоўваецца надзейна. Дрэва вытрымлівае нават самыя моцныя парывы ветру. Святлана СЧІЛЬВАНОВІЧ.