Магістральныя напрамкі.

26 октября 2012

Магістральныя напрамкі.

26 октября, Лепель /Соб.инф./. У нашым раёне распрацавана і зацверджана рашэннем Лепельскага раённага Савета дэпутатаў «Праграма развіцця сельскагаспадарчых арганізацый Лепельскага раёна на 2011 — 2015 гады».

26 октября, Лепель /Соб.инф./. У нашым раёне распрацавана і зацверджана рашэннем Лепельскага раённага Савета дэпутатаў «Праграма развіцця сельскагаспадарчых арганізацый Лепельскага раёна на 2011 — 2015 гады». Асноўная мэта — вывядзенне аграрнай галіны на прынцыпы самафінансавання, высокаэфектыўнага і канкурэнтаздольнага развіцця, павышэння ўзроўню жыцця сельскага насельніцтва.

У 2011 — 2012 гадах удалося стабілізаваць пасяўныя плошчы збожжавых і зернебабовых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях на ўзроўні 15 тыс. га, рапсу — 4 тыс. га, бульбы — 0,2 тыс. га, лёну — 0,7 тыс. гектараў. Для павышэння ўрадлівасці глебы і ўраджаю летась унесена 201 тыс. тон арганічных угнаенняў пры заданні 200 тысяч, 7,3 тыс. тон дзеючага рэчыва NPK. Сёлета глеба падсілкавана тукамі не ніжэй за ўзровень мінулага года. Правапнавана 900 гектараў кіслых глеб або 100 працэнтаў да плана. Найбольшы працэнт выканання задання па вытворчасці збожжа за 2011 — 2012 гады атрыманы ў ААТ «Лядна» (79,3%), ААТ «Чарэйшчына» (77,8%), СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» (69,3% ).

У 2012 годзе намалочана 40,5 тыс. тон збожжа —- 29,6 цэнтнера з гектара. Найбольшая ўраджайнасць у СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» — 39,8 цэнтнера з гектара (8,6 тыс. тон), ААТ «Чарэйшчына» — 37 (4,6 тыс. тон).

Дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа сельскагаспадарчымі арганізацыямі на ААТ «Віцебскі КХП» выкананы. Валавы збор рапсу складзе 4 тыс. тон пры ўраджайнасці 11,4 цэнтнера з гектара. Чакаемы валавы збор бульбы ў бягучым годзе — 9 тыс. тон пры ўраджайнасці 200 цэнтнераў з гектара.

Для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана кармоў з траў у пераліку на кармавыя адзінкі 21,1 тысячы тон, на ўмоўную галаву — 15,8 цэнтнера кармавых адзінак. У кармавы баланс варта дадаць сілас з кукурузы — 100 тысяч тон. Такім чынам кормавытворчасць развіваецца на аснове рацыянальнага спалучэння пасеваў высокапрадукцыйных культур. Праграмай захавання і выкарыстання меліяраваных зямель прадугледжвалася выдзяленне 9 млрд рублёў. Сёлета выдаткоўваецца 3,8 млрд рублёў, у тым ліку на новае асушэнне — 0,7 млрд, рэканструкцыю — 1,3 млрд, аграмеліярацыю — 0,5 млрд, рамонтна-эксплуатацыйныя работы — 1,3 млрд рублёў.

У папярэднім годзе рэканструяваны меліярацыйныя сістэмы ў СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» на плошчы 226 гектараў.

Аграмеліярацыя ажыццёўлена на 99 гектарах у СВФ «Заазер’е» і КУВСГП «Лепельскае». Адрамантавана 4,3 кіламетра каналаў.

Драўняна-хмызняковая расліннасць зведзена на 16,7 кіламетра каналаў.

За восем месяцаў уведзена 208 гектараў рэканструяваных зямель у «Заазер’і», аграмеліяравана 34 гектары ў «Пражэктары». Адрамантавана 5,1 кіламетра каналаў, драўняна-хмызняковай расліннасці знішчана на 12 кіламетрах, абкошана 386 кіламетраў.

Плануецца завяршыць рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы ў «Пражэктары» на плошчы 105 гектараў, правесці аграмеліярацыю ў «Чарэйшчыне» і «Лепельаграсэрвісе» на 139 гектарах, адрамантаваць 4,1 кіламетра каналаў, абкасіць 154 кіламетры і ачысціць ад У сельгасарганізацыях узрасла вытворчасць малака на 10,7% (надоена 27047 тон), прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы — на 4,3% (вырашчана 2000 тон), свіней — на 15,3% (3629 тон). Удой на карову дасягнуў 4571 кілаграма (плюс 289 кг да папярэдняга года). У двух гаспадарках ён перасягнуў 5000 кілаграмаў: СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» — 5914 кілаграмаў, СПП «Пражэктар» РУВП «Віцебскхлебпрам» — 5362 кілаграмы. У асобных гаспадарках продаж малака гатунку «экстра» перавышае сярэднераённыя паказчыкі. Так, у СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» гатункам «экстра» рэалізавана 99,2 працэнта, ААТ «Лядна» — 51,2.

Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы за 2011 год склала 564 грамы — на 21 грам вышэй за пазалеташні ўзровень. Атрымана сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней — 571 грам.

Вытворчасць малака за студзень — жнівень 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічылася на 6,3 працэнта, прадукцыя вырошчвання жывёлы — на 21,2, у тым ліку прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы — на 3,9, свіней — на 6,1, птушкі — на 45,8 працэнта.  За 2011 — 2012 гады выконваюцца прагнозныя паказчыкі па вытворчасці (гадоўлі) мяса птушкі, свіней, буйной рагатай жывёлы.

За апошнія два гады валавая вытворчасць малака павялічылася на 16,7 працэнта, узрасла прадукцыйнасць дойнага статка на 368 кілаграмаў, удой на фуражную карову сёлета складзе 4650 кілаграмаў малака. Высокая ытворчая дзейнасць ААТ «Лядна» (дырэктар Бабовіч І.П.). Прагнозныя паказчыкі ў галіне паспяхова рэалізуюцца. Ад кожнай каровы да канца года мяркуецца атрымаць прыблізна па 5000 кілаграмаў малака, сярэднясутачнае прыбаўленне маладняку буйной рагатай жывёлы ў вазе дасягнуць прыкладна 631 грама. У СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК” (дырэктар Быкаў А.П.) удой на фуражную карову за год складзе 6000 кілаграмаў малака, чакаемая сярэднясутачная прывага — 675 грамаў.

Ключавое значэнне новаму будаўніцтву і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. За апошнія пяць гадоў з 29 наяўных фермаў 24 рэканструяваны з устаноўкай малакапровада, сучасных ахаладжальнікаў прадукцыі, мабільнай раздачы кармоў. Да канца года не застанецца ніводнай з даеннем у вядро. У нас пабудавана і функцыянуе рабатызаваны комплекс на 930 галоў у СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК». У снежні будзе здадзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма ў ААТ «Лепельаграсэрвіс» на 1000 галоў з даільнай залай. Сёлета вядзецца рэканструкцыя васьмі малочнатаварных фермаў у кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі з абуладкаваннем даільнай залы, узвядзеннем так званых арачнікаў і пашырэннем памяшканняў да 600 пастановачных месцаў.

Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сярэднім за 2011 — 2012 гг. складзе 115 працэнтаў пры заданні 110. За 2011 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі выраблена валавой прадукцыі на суму 92 мільярды рублёў, тэмп росту да ўзроўню 2010 года склаў 118 працэнтаў. Самы высокі ўзровень вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі мае ААТ «Лядна» — 134,4%, ААТ «Чарэйшчына» — 128,9%. За 8 месяцаў 2012 года тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягнуў 109,8 працэнта, прадукцыі выраблена на суму 118 мільярдаў рублёў. Найбольшы тэмп росту валавой прадукцыі дасягнуты ў цэху па вырошчванні куранят-бройлераў «Лепель» СТАА «Вітканпрадукт» —145,8%, КУВСГП «Баброва» — 114,5, ААТ «Ладасна» — 113,6 , СВФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі МКК» —112,9. За 2011 год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала 109,5 млрд рублёў, што больш за ўзровень 2010 года ў 2,1 раза. Ад рэалізацыі малака атрымана 35,1 мільярда рублёў — у два разы больш чым летась.

Сярэдняя цана рэалізацыі адной тоны малака за восем месяцаў 2012 склала 2813000 рублёў супраць 1710000 рублёў (+1103 тыс. рублёў). За кожным вынікам стаіць напружаная праца кадраў. Ад іх кваліфікацыі, стараннасці залежыць рэальнасць Праграмы. Кадры вырашаюць усё. Паводле патрэбнасці ў працоўных рэсурсах па асноўных спецыяльнасцях сельскагаспадарчай вытворчасці і пададзеных заявак у 2012 годзе на Лепельшчыну прыбыло 45 маладых спецыялістаў, з іх 16 выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, 18 — сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 11 — прафтэхліцэяў. З пачатку года ў сельскагаспадарчыя арганізацыі накіравана 232 работнікі з раённай службы занятасці насельніцтва. Тэхнічны патэнцыял штогод умацоўваецца. За два гады атрымана 22 збожжаўборачныя, чатыры кормаўборачныя камбайны, тры пагрузчыкі франтальныя, адзін камбінаваны глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат, чатыры камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, 18 машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў, чатыры агратэхнічныя комплексы «Дзвіна», тры прэс-падборшчыкі, 14 трактароў і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парку будзе працягвацца і ў далейшым.

Безумоўна, Праграма устойлівага і дынамічнага развіцця аграрнага сектара рэгіёна патрабуе пэўнай карэкціроўкі з улікам паўсядзённых рэалій. Не ўсе нюансы закрануты ў інтэрв’ю. На магістральным шляху нямала хібаў і недахопаў аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару. На іх мінімізацыі і сканцэнтраваны высілкі калектываў гаспадарак. Кіраўніцтвам краіны пастаўлена канкрэтная задача выйсці на ўзровень высокарэнтабельнага гаспадарання на ўзроўні сусветных стандартаў.

                                                                       Паводле інтэрвью з  Барысам Яфрэмавым