Маладая змена

30 ноября 2011

Маладая змена

Добрая задумка – канферэнцыя маладых спецыялістаў. Усяго на канферэнцыю прыбылі маладыя спецыялісты з 32 суб’ектаў гаспадарання. Найбольш было медыкаў – 16, пяць – работнікаў акцыянернага таварыства “Лепельаграсэрвіс”, па чатыры – ААТ “Чарэйшчына” і вайсковай часці 71327, па тры – СШ №4, прафліцэя, каледжа, лясгаса.

 Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін павіншаваў прысутных з папаўненнем кагорты працаўнікоў раёна. Паведаміў, што канферэнцыя маладых спецыялістаў праводзіцца штогод. Яе мэта – пазнаёміць іх са славутасцямі раёна, установамі, у якія давядзецца звяртацца ў працэсе жыцця і працы, між сабой, каб не адчувалі адзіноцтва і суму па родных мясцінах. Ад учарашніх выпускнікоў чакаюць інавацыйных падыходаў да вырашэння вытворчых пытанняў.

 Пасля прагляду дакументальнага фільма аб Лепельшчыне, начальнік аддзела ЗАГС Алена Бельская распавяла маладым людзям аб працы ўстановы, запрасіла хутчэй афармляць шлюб.

 Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалай Пшонка пазнаёміў спецыялістаў з будаўніцтвам жылля, парадкам забеспячэннем службовай жылплошчай.

 Намеснік начальніка аддзела рознічнага бізнэсу філіяла “Беларусбанка” Наталля распавяла аб выдачы крэдытаў маладым спецыялістам.

 Тэма выступу дырэктара “Каапгандалю” Таццяны Міхайлоўскай – гандлёвыя паслугі насельніцтву. Гэта -- арганізацыя ўрачыстасцяў, карпарацыйных вечарынак, крэдытаванне набыцця тавараў, пракат посуду, паслугі на даму повара, афіцыянта, музыкальнага суправаджэння банкетаў, папярэднія заказы тавараў на дом для жыхароў вёскі.

 На думку начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Васіля Палонскага маладыя спецыялісты павінны з першых дзён працы думаць аб кар’ерным росце, праяўляць ініцыятыву, творчы падыход да выканання службовых абавязкаў. Лепшыя работнікі будуць накіраваныя ў Акадэмію кіравання.
Няведанне юрыдычных нюансаў працоўнага заканадаўства часта прыводзіць да непаразумення працадаўцы і работніка. Як пазбегнуць залішняй валакіты ў афармленні рознага кшталту працоўных адносін? Куды трэба звяртацца ў выпадку ўзнікнення працоўных канфліктаў? Адказ прагучаў у выступе юрысконсульта Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксея Туркова.

 У ходзе мерапрыемства да выступоўцаў паступалі пытанні з залы, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы.

Уладзімір ШУШКЕВІЧ ота аўтара)

На здымку: маладыя спецыялісты з ААТ “Чарэйшчына”, ДБУ-34, Бароўскай СШ, рамонтна-механічнага завода,
лясгаса.