Малюся за цябе, Беларусь

24 марта 2010

Малюся за цябе, Беларусь

У касцёле святога Казіміра прайшло міжканфесійнае малітоўнае спатканне. Галоўным яго дэвізам сталі словы “Малюся за цябе, Беларусь…” Разнастайныя міжканфесійныя мерапрыемствы ў Лепелі праводзіліся і раней, напрыклад, творчыя фестывалі “Калядныя сустрэчы”. Яно і не дзіўна – у горадзе і раёне сумесна пражываюць вернікі розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўныя, католікі, пратыстанты. Ад кожнай абшчыны, прыхода, парафіі збіраўся калектыў, аматары спявалі песні, танцавалі, паказвалі пастаноўкі.

Як сказаў Адам Каляда, у людзей больш агульнага, чым адрозненняў, таму мы павінны шукаць і знаходзіць агульную мову. Гэта можа быць адукацыя, выхаванне падрастаючага пакалення, культурныя мерапрыемствы, экалагічныя акцыі.

 Ідэя сумеснай сустрэчы, можна сказаць, вітала ў паветры, сцвярджае асноўны ініцыятар мерапрыемства ксёндз Андрэй, святары толькі далі штуршок. Сустрэліся, абмеркавалі арганізацыйныя пытанні, узгаднілі тэматыку сваіх выступленняў. Вынік быу нечаканы – усе жадаючыя не маглі памесціцца на месцах для сядзення касцёла, а ён не маленькі. Нават прыстаўныя лаўкі не дапамаглі, шмат народу стаяла.

 Малітва – гэта тое, што мы хочам сказаць Богу. Пісанне – гэта тое, што Бог хоча сказаць нам. Шкада, што большасць людзей не ходзяць у храмы, не вядуць туды сваіх дзяцей, не чытаюць святое пісанне.
Напрыканцы спаткання ўсе разам праспявалі малітву “Магутны Божа”, айцец Адам Каляда падараваў ксяндзу Андрэю статуэтку Ісуса Хрыста.