Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 июня 2012
Мастацкі погляд
Вершаліны дрэў пяшчотна саграваюць промні сонца, дзе-нідзе яшчэ бачныя снежныя астраўкі, затаіўшы дыханне, адлюстроўвае сінь нябёсаў азёрная гладзь… Сама прырода дыхае незвычайнай свежасцю і чысцінёй. Усе творы ўражваюць гледачоў тонкім каларытам, мастацкім прафесіяналізмам. Аўтар работ –- Анатоль Чулкоў.
Імя творцы добра вядомае шматлікім прыхільнікам мастацтва. Гледачы неаднаразова маглі пабачыць работы Анатоля Мікалаевіча ў час яго шматлікіх выстаў у раённым Доме рамёстваў, у час гарадскіх святаў. Творы яго можна ўбачыць на раённай выставе "Фарбы Лепельшчыны", з імі знаёміліся наведвальнікі выставы, якая праходзіла ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”, у час правядзення святаў гарадоў Полацка і Наваполацка. Анатоль Мікалаевіч з’яўляецца ўдзельнікам народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў “Скарбонка” і разам са сваімі калегамі прымае ўдзел у пленэрах на ўлонні прыроды, дзе нараджаюцца новыя творы.
Нарадзіўся мастак на Лепельшчыне.
Скончыў мастацка-графічныфакультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава. Прыгожыя жывапісныя краявіды, якія акружаюць мастака з усіх бакоў, натхняюць яго і дораць новыя ідэі. За гады творчай дзейнасці Анатоль Мікалаевіч напісаў дзясяткі непаўторных карцін. Перавагу ў сваёй творчасці мастак аддае пейзажу. Яго непаўторныя работы ўпрыгожваюць залу ўрачыстых цырымоній аддзела ЗАГС, знаходзяцца ў прыватных калекцыях аматараў мастацтва.
Наколькі светлы і непаўторны ўнутраны свет Анатоля Чулкова, яскрава сведчаць яго работы, прадстаўленыя на выставе, прысвечанай 20-годдзю раённага Дома рамёстваў. Пейзажы, на якіх адлюстравана прыгажосць прыроды ў розныя часы года, не могуць наведвальнікаў пакінуць раўнадушнымі. Наведайце выставу –- і няхай перад вамі адкрыецца прыгажосць душы выдатнага мастака!
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ, фота аўтараНа здымку: дырэктар раённага Дома рамёстваў Алена Барадзейка ля экспаната выставы Анатоля Чулкова