Матч-выклік

19 мая 2014

Матч-выклік

У Дзень Перамогі на гарадскім стадыёне адбыўся таварысцкі матч-выклік паміж камандай аматараў футбола горада Віцебска і зборнай дружынай нашага раёна. Летась на дзевятага мая ў такой жа сяброўскай сустрэчы ў Лепелі перамаглі нашы госці.

У Дзень Перамогі на гарадскім стадыёне адбыўся таварысцкі матч-выклік паміж камандай аматараў футбола горада Віцебска і зборнай дружынай нашага раёна. Летась на дзевятага мая ў такой жа сяброўскай сустрэчы ў Лепелі перамаглі нашы госці. Аднак сёлета нашым землякам удалося ўзяць рэванш за мінулагодняе паражэнне, на гэты раз гульня закончылася з лікам 5 : 2 на карысць лепяльчан. Галы ў гаспадароў запісалі на свой рахунак Дзяніс Бартко, Яўген Доўбыш і Сяргей Носік. Лепшым іграком у нашай камандзе прызнаны Сяргей Носік. За ўдалую гульню ён заахвочаны памятным прызам.