Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
24 июня 2013
Медыцынскае абслугоўванне
Адным з асноўных пытанняў, якія былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, было прысвечана тэме медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Бароўскай і Заслонаўскай урачэбнымі амбулаторыямі.
Перад абмеркаваннем пытання члены прэзідыума пабывалі ў вёсках Бароўка і Заслонава, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй работы амбулаторый, пералікам аказваемых насельніцтву паслуг.
Так, на тэрыторыі, якая абслугоўваецца Бароўскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі, знаходзіцца чатыры ўстановы аховы здароўя - мясцовая амбулаторыя, а таксама Лядненскі, Чарэйшчынскі і Забароўскі фельчарска-акушэрскія пункты, дзе аказваецца медыцынская дапамога жыхарам 21 населенага пункта. Амбулаторыя размешчана ў прыстасаваных памяшканнях пяціпавярховых жылых дамоў і забяспечана ўсімі неабходнымі вырабамі медыцынскага прызначэння, санітраным аўтатранспартам, цэнтральныя ацяпленнем і водазбеспячэннем.
Амбулаторыя абслугоўвае насельніцтва з колькасцю жыхароў на ўчастку без уліку ФАПаў тры тысячы 96 чалавек, з іх 431 дзіця да васемнаццаці год, да аднаго года - 28. Непрацаздольнае насельніцтва складае 754 чалавекі або 24, 35 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. Амбулаторны прыём вядуць урачы Марыя Падзіла, Алена Пузянкова, Наталля Савіч, на паўстаўкі працуе ўрач акушэр-гінеколаг установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Вольга Ганчарова. У сярэднім за год урачы прымаюць больш за 19 наведвальнікаў, каля пяці тысяч наведванняў зроблена ўрачамі на даму. Гэта значыць, што ў сярэднім кожны жыхар абслугоўваемага ўчастка зрабіў 7, 7 наведванняў урача. Да фельчараў на ФАПАах звяртаецца прыкладна да 13 тысяч наведванняў за год. За гэты ж час імі абслугоўваецца больш за тры тысячы выклікаў і актываў. Узровень агульнай захворваемасці на ўчастку за мінулы год склаў 788, 4 на адну тысячу насельніцтва. У параўнанні з 2011-ым годам адзначаецца нязначны рост узроўню агульнай захворваемасці на 8, 68 працэнта, які адбыўся за лік прастудных захворванняў. Нараджальнасць у мінулым годзе склала 49 чалавек (у 2011-ым - 48) або 10, 87 на адну тысячу насельніцтва, агульная смяротнасць склала 40 чалавек, або 8, 88 на адну тысячу насельніцтва. З сарака чалавек, якія памерлі, сямёра знаходзіліся ў працаздольным узросце. Сярод прычын смерцяў на першым месцы знаходзяцца хваробы сістэмы кровазвароту, з-за якіх пакінулі жыццё 16 чалавек. На другім месцы - смяротнасць па старасці - адзінаццаць чалавек, а на трэцім месцы - смяротныя выпадкі ад новаўтварэнняў -- шэсць.
Пры Бароўскай амбулаторыі працуе дзённы стацыянар на чатыры ложкі. За мінулы год тут прайшлі курс лячэння 199 хворых (у 2011-ым - 181), а ў стацыянары на даму было пралечана 104 хворых (у 2011-ым - 80).
На тэрыторыі, якая абслугоўваецца Заслонаўскай урачэбнай амбулаторыяй урача агульнай практыкі, размешчаны тры ўстановы аховы здароўя - Заслонаўская амбулаторыя ўрача агульнай пракыткі, Чэрскі і Горскі фельчарска-акушэрскія пункты, якія аказваюць медыцынскую дапамогу нсельніцтву ў 24 населеных пунктах. Амбулаторыя размешчана ў добраўпарадкаваным прыстасаваным памяшканні - калісьці тут была размешчана медыка-санітарная часць гарнізона. У свой час была праведзена мадэрнізацыя памяшканняў урачэбнай амбулаторыі, якая забяспечана неабходным абсталяваннем, санітарным аўтатранспартам. Тут ёсць таксама цэнтральнае ацяпленне і водазабеспячэнне.
Колькасць жыхароў на абслугоўваемым участку без ФАПаў складае дзве тысячы 782 чалавекі, з іх дзяцей да 18 год - 462, да аднаго года -- 30. Непрацаздольнае насельніцтва скаладе 412 чалавек або 14, 81 працэнт ад агульнай колькасці насельніцтва. Амбулаторны прыём вядзе ўрач агульнай практыкі Георгій Шабунько. У сярэднім за год штодзень да яго прыходзіць сямёра наведвальнікаў, каля 1, 7 тысячы хворых ім агледжана на даму.
Узровень агульнай захворваемасці на ўчастку за мінулы год склаў 826, 74 выпадкі на адну тысячу насельніцтва (у 2011-ым - 722, 5). За лік прастудных захворванняў адбыўся рост узроўню агульнай захворваемасці на 14, 42 працэнта. Нараджальнасць у мінулым годзе склала 23 чаалвекі (у 2011-ым - 23) або 8, 26 на адну тысячу насельніцтва, агульная смяротнасць склала 33 чалавекі на 11, 86 на адну тысячу насельніцтва. З 33 чалавек, якія памерлі, у працаздольным узросце знаходзілася васьмёра. Большасць смяротных выпадкаў адбылася па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту -- 16 чалавек, дзевяць чалавек памерла па старасці, а сямёра - па прычыне новаўтварэнняў.
У дзённым стацыянары на пяць ложкаў на працягу мінулага года прайшлі лячэнне 211 хворых (у 2011-ым - 201), а ў стацыянары на даму пралечана 107 хворых (у 2011-ым - 82).
Медыцынскія работнікі амбулаторыі аказваюць патрэбную дапамогу ў аддаленых населеных пунктах. Тут ёсць таксама зубаўрачэбны кабінет, дзе працуе зубны фельчар. Прыём пацыентаў у амбулаторыі вядуць і спецыялісты паліклінічнага аддзялення.
Запланаваны далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя медыцынскім абсталяваннем згодна з Табелем аснашчэння. Паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання будуць садзейнічаць таксама забеспячэнне этапнасці ў сістэме аказання медыцынскай дапамогі, павышэнне адказнасці ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу за стан здароўя насельніцтва і якасць аказваемай дапамогі, а таксама далейшае развіццё медыка-сацыяльнай дапамогі, удасканаленне медыка-прафесійнай рэабілітацыі.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.