Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 июля 2012
Мелодыі “Белых Росаў”
16 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./ Непаўторная летняя пара! Свежасць азёрных хваль, пяшчота сонечных промняў, зеляніна пышных дрэў, як і мілагучныя акорды музыкі, лашчаць сэрца і дораць незвычайную асалоду. Прыгажосць прыроды арганічна дапаўняе свет мастацтва, такі ж яркі і маляўнічы. І зусім не дзіўна, што менавіта летам, у гэты цудоўны час, па традыцыі ў нашым раёне праводзіцца раённы фестываль маладзёжнай творчасці “Белыя Росы”.
Сёлета гасцей фестывалю ўразіла арыгінальная выстава “Падарунак фестывалю”, падрыхтаваная творцамі сельскіх Дамоў культуры. Вясковыя артысты прадставілі сапраўдныя шэдэўры дэкаратыўна-прыкладной творчасці і кулінарнага майстэрства. Так, творцы Поўсвіжскага сельскага Дома культуры зрабілі арыгінальнае грашовае дрэва з невялікіх доларавых купюр і прыгожых кветачак з бісеру. Работнікі Юркоўшчынскага сельскага Дома культуры спяклі прыгожы і апетытны торт “Фруктовы”. Немагчыма было адвесці вачэй ад яркага букета палявых кветак, падрыхтаванага Чарэйшчынскім сельскім Домам культуры.
Артысты Чэрскага сельскага клуба спяклі для фестывалю прыгожы пірог “Юбілейны”, а работнікі Старалядненскага сельскага Дома культуры –- торт, выдатна ўпрыгожаны чарнікай і клубніцамі. Ніхто не праходзіў міма прыгожай і апетытнай стравы “Каляровая фантазія”, прыгатаванай артыстамі Стайскага сельскага Дома культуры. Як аказалася, пяшчотнымі зялёнымі лісточкамі стала ківі, пялёсткі кветак былі зроблены з клубніц і банана. Уразілі гледачоў сваёй арыгінальнасцю творцы Бароўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Іх падарункам пад назвай “З надзеяй у будучыню” стала прыгожая скрынка, у якой знаходзілася першая цаглінка для будаўніцтва амфітэатра для правядзення юбілейнага фестывалю “Белыя Росы”. З кукурузы і чыпсаў бараўчане прыгатавалі апетытны сланечнік. Захапілі гледачоў і іншыя творы, прадстаўленыя на выставе.
…Пранікнёныя акорды музыкі абвясцілі аб пачатку конкурсу маладых выканаўцаў. Пад шчырыя апладысменты гледачоў на сцэну выходзяць маладыя спявачкі. Асаблівасцю сёлетняга конкурсу маладых выканаўцаў стала тое, што ўдзел у ім прынялі менавіта прадстаўніцы прыгожага полу. Пяцёра дзяўчат пажадалі праявіць сваё вакальнае майстэрства і артыстызм.
У першым аддзяленні конкурсу спявачкі выконвалі песні на роднай мове, беларускіх аўтараў. Пранікнёнымі акордамі са сцэны ліліся многім вядомыя творы, прысвечаныя прыгажосці і блізкасці роднай зямлі, вечнаму пачуццю кахання. У другім жа аддзяленні дзяўчаты спявалі сучасныя папулярныя хіты. Анастасія Стродава ўразіла гледачоў, членаў журы не толькі сваімі вакальнымі здольнасцямі, а і арыгінальнасцю. Маладая спявачка выканала песню на англійскай мове “Малітва”, з якой у 2007 годзе спявачка з Сербіі Марыя Шэрыфавіч стала пераможцай міжнароднага вакальнага конкурсу “Еўрабачанне”.
Выдатна дапоўнілі сцэнічную дзею яркія выступленні гасцей фестывалю. Выдатны настрой падарылі спевы Наталлі Кантур, Міхаіла Шалака з вёскі Матырына, Аляксандра Міхно, Анжэлы Пятрышча, Алесі Юніцкай і Людмілы Шыпулі. Музычныя творы ў стылі “рэп” удала выканалі Арцём Камека і Ірына Анышка.
Выступленні артыстаў суправаджаліся бадзёрымі воклічамі, гарачымі апладысментамі гледачоў. У гэты святочны вечар ад душы весяліліся і бараўчане, і шматлікія госці.
З асаблівым нецярпеннем гледачы чакалі падвядзення вынікаў конкурсу. Пераможцай на творчай выставе-прэзентацыі “Падарунак фестывалю” стала работа “У добры шлях, фестываль!” (Баброўскі СДК). Конік і вазок з кветкамі, вырабленыя з саломы, нікога не пакінулі раўнадушным. Першае месца ў конкурсе маладых выканаўцаў заняла Анастасія Стродава. Аўтару самай прыгожай работы і лепшай спявачцы ўручаны Дыпломы аддзела культуры і памятныя падарункі.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ
На здымку: работа “У добры шлях, фестываль!”, выкананая творцамі Баброўскага СДК, нікога не пакінула раўнадушным; добры настрой атрымалі госці фестывалю
Фота аўтара