Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 октября 2011
Месячнік бяспекі
За дзевяць месяцаў у Віцебскай вобласці адбылося 1042 пажары, у агні загінуў 151 чалавек. На жаль, сёлета і на Лепельшчыне абстаноўка з вогненнай стыхіяй склалася вельмі трагічная: зафіксавана 34 пажары, бязлітаснае полымя пазбавіла жыцця восем чалавек -- амаль у тры разы болей, чым летась.
Асабліва хвалюе наступленне ацяпляльнага сезона, паколькі ў гэты час магчыма ўзнікненне ўзгаранняў, звязанае з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электранагравальных прыбораў. Таму з 1 па 31 кастрычніка раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць месячнік па папярэджанню пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, гібелі на іх людзей.
У гэты перыяд работнікі РАНС наведваюць дамаўладанні грамадзян, у тым ліку адзінокіх састарэлых людзей, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Арганізуецца шырокая растлумачальная работа пры правядзенні сельскіх сходаў, іншых масавых мерапрыемстваў з прыцягненнем назіральных камісій сельвыканкамаў, пазаштатных пажарных інспектараў, членаў раённага аддзялення маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Правяраюцца і суб’екты гаспадарання, у якіх на балансе ведамаснае жыллё: ці адрамантаваны печы, што зроблена па заменене няспраўнай электраправодкі, як ідзе ўстаноўка ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У школах і дзіцячых пазашкольных навучальных установах, аграрна-тэхнічным каледжы, дзяржпрафліцэі праводзяцца гутаркі па папярэджанню схільнасці да піраманіі, свавольства з агнём.
Аляксандр ІСПЯНКОЎ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС