Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
5 января 2013
Міждзяржаўнае супрацоўніцтва
Лепельшчыну наведала дэлегацыя з Пскоўскай вобласці Расіі.
Лепельшчыну наведала дэлегацыя з Пскоўскай вобласці Расіі. Госці спыніліся ў Домжарыцах – цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага запаведніка, там жа, у канферэнц-зале, праходзілі рабочыя сустрэчы. Нашых паўночна-ўсходніх суседзяў прадстаўлялі начальнік упраўлення федэральнай міграцыйнай службы па Пскоўскай вобласці Аляксандр Патэнка і яго падначаленыя Андрэй Калінін і Наталля Аляксеева. З беларускага боку ў рабочай сустрэчы прынялі ўдзел начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Таццяна Рамашова і яе супрацоўнікі Анжэла Чэрнік і Барыс Геваркоў. Сустрэчу прывітальным словам адкрыў начальнік Лепельскага РАУС Мікалай Латышаў. У час аднаго з перапынкаў Аляксандр Патэнка пагадзіўся даць невялікае інтэрв’ю.
Ён адзначыў, што Федэральная міграцыйная служба (ФМС) Расійскай Федэрацыі займаецца работай з грамадзянамі, якія прыбываюць на тэрыторыю нашай дзяржавы або выязджаюць ад нас. Вядзецца рэгістрацыйны ўлік, выяўляюцца незаконныя мігранты. Расія – другая краіна свету пасля ЗША па колькасці прымаемых працоўных мігрантаў, па розных крыніцах, іх у нашай краіне ад 10 да 12 мільёнаў чалавек.
У савецкія часы рэгістрацыяй міграцыі насельніцтва займалася структура ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў, у Беларусі так і засталося дзейнічаюць пашпартна-візавыя службы ў АУС. У Расіі ж некалькі гадоў таму было прынята палітычнае рашэнне ад выдзяленні міграцыйнай службы ў асобную структуру і падпарадкаванні яе ўраду.
Беларусы могуць бесперашкодна перасякаць расійска-беларускую мяжу, пражываць без афармлення віду на жыхарства да 90 сутак, афіцыйна працаваць, карыстацца ўсімі сацыяльнымі дабротамі, набываць жылую і камерцыйную нерухомасць, ствараць, рэгістраваць камерцыйныя прадпрыемствы, весці бізнэс – словам, рабіць амаль усе дзеянні, якія робяць грамадзяне Расіі. Пскоўская вобласць мяжуе з Беларуссю на працягу 352,5 кіламетра. З усёй масы мігрантаў, пастаўленых на міграцыйны ўлік, толькі 14 працэнтаў складаюць грамадзяне Беларусі. На працягу года 37 грамадзян Беларусі аформілі від на жыхарства ў Расіі і восем – атрымалі расійскае грамадзянства. Такія невялікія лічбы тлумачацца пералічанымі вышэй перавагамі - для беларусаў пытанне атрымання расійскага грамадзянства не мае асобай актуальнасці для паспяховай адаптацыі ў грамадстве.
На цяперашні час наладзжана ўзаемадзеянне з беларускімі калегамі ў гэтым накірунку праводзяцца ўзгодненыя мерапрыемствы аператыўнага і прафілактычнага характару.
Рабочая сустрэча, па прызнаннях удзельнікаў, прайшла плённа, быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў, намечаны шляхі для далейшага ўзаемадзеяння.
Васіль МАТЫРКА.