МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА  “ЭКАЛОГІЯ БЕЗ МЕЖАЎ”

26 июля 2010

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА “ЭКАЛОГІЯ БЕЗ МЕЖАЎ”

23 ліпеня пад эгідай Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай фэдэрацыі на базе Бярэзінскага запаведніка адкрыўся злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі пад сімвалічнай назвай “Экалогія без межаў”.

    


23 ліпеня пад эгідай Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай фэдэрацыі на базе Бярэзінскага запаведніка адкрыўся злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі пад сімвалічнай назвай “Экалогія без межаў”. У ім прымаюць удзел 70 найбольш таленавітых школьнікаў з усіх рэгіёнаў як Беларусі, так і Расіі. На злёце, што будзе доўжыцца да 30 ліпеня, праводзяцца экалагічныя даследванні і прыродаахоўныя мерапрыемствы, працуюць палявыя лабараторыі па гідрабіялогіі, геабатаніцы, арніталогіі, энтамалогіі і глебазнаўству. Аўтарытэтнае журы ў складзе вядомых беларускіх і расійскіх вучоных выявіць і заахвоціць найбольш здольных юнакоў і дзяўчат, якія маюць глыбокія веды па біялогіі і экалогіі, валодаюць навыкамі даследчай работы па вывучэнню экалагічнага стану прыроднага асяроддзя.