Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
23 августа 2013
Міжнароднае супрацоўніцтва і міжкультурны дыялог “Памяць, адказнасць і будучыня”
Пры дапамозе валанцёраў з Германіі, студэнтаў навучальных устаноў Беларусі ў вёсцы Стары Лепель з экалагічна чыстага матэрыялу -- доўгіх драўляных стружак і трыснягу -- пабудавана 26 новых новых дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны.
Пры дапамозе валанцёраў з Германіі, студэнтаў навучальных устаноў Беларусі ў вёсцы Стары Лепель з экалагічна чыстага матэрыялу -- доўгіх драўляных стружак і трыснягу -- пабудавана 26 новых новых дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. У бліжэйшым будучым будуць здадзены ў эксплуатацыю новы фельчарска-акушэрскі пункт і дом для медыцынскіх работнікаў, пабудаваныя па новай тэхналогіі.
Каб вольны час вяскоўцаў праходзіў цікава і запамінальна, па ініцыятыве прадстаўнікоў дабрачыннай арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля” быў пабудаваны культурна-адукацыйны цэнтр. Кіраўнік цэнтра Людміла Супеева, яе аднадумцы Вольга Дзямко і Святлана Тухта сталі аўтарамі цікавага праекта “Жыццё пажылых людзей у Германіі і Беларусі”.
У цэнтры прапануюцца праграмы для пажылых людзей, дзяцей і моладзі. Кожны мае магчымасць наведаць разнастайныя гурткі, курсы, разам у цёплай, сяброўскай атмасферы. Так, у цэнтры праходзяць урокі замежнай мовы. І пажылыя, і моладзь маюць магчымасць наведаць курсы “Залатая іголка”, “Рукадзелле”. Наведвлаьнікі цэнтра з задавальненнем займаюцца на курсах “Краязнаўства” пад кіраўніцтвам Вольгі Дзямко, выяўлечнай студыі “Вясёлка”, гуртках “Кераміка”, “Лепка”. Жанчыны пенсійнага ўзросту, якія ўмеюць добра гатаваць, актыўна дзеляцца з маладымі гаспадынямі сакрэтамі кулінарнага майстэрства на курсах “Старыя бабуліны рэцэпты”.
Самы галоўны накірунак работы -- усталяванне трывалых сувязей, пераемнасці паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, якія ў свой час не адзін дзясятак год аддалі добрасумленнай працы ў арганізацыях, на прадпрыемствах і маюць багаты жыццёвы вопыт.
Германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня” сумесна з Міжнародным грамадскім аб'яднаннем “Узаемаразуменне” выконваюць праграму “Месца сустрэчы -- дыялог” у Беларусі. Мэта -- фінансавая і метадычная падтрымка праектаў, якія садзейнічаюць паляпшэнню сацыяльнага і псіхалагічнага стану пажылых людзей, у асаблівасці ахвяр нацысцкіх праследаванняў і сталінскіх рэпрэсій, развіцця дыялога паміж пажылым пакаленнем і моладдзю. Праект Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання “ЭкаДом” атрымаў фінансавую падтрымку з боку гэтых арганізацый. Х Х Х
Не адзін год на Лепельшчыну прыязджаюць госці з Германіі -- Хінрых Герман Русмайер, Дзітэр Штокмайер і Гізэла Шомакер. Наш раён яны наведваюць для таго, каб сустрэцца, пачуць успаміны тых людзей, якія прайшлі жудаснымі шляхамі вайны, і пасадзейнічаць прымірэнню народаў Беларусі і Германіі.
Чарговы прыезд нашых нямецкіх сяброў у вёску Стары Лепель стаў запамінальнай падзеяй. У зале культурна-адукацыйнага цэнтра па добрай традыцыі быў арганізаваны “салодкі стол”. Пажылых людзей з радасцю прывіталі Хінрых Герман Русмайер, а таксама яго калегі Дзітэр Штокмайер і Гізэла Шомакер. Дырэктар цэнтра Людміла Супеева прапанавала ўсім пачаставацца духмянымі пірагамі. Адбылася шчырая сяброўская размова за кубачкам кавы. Гасцям былі паказаны яркія фотаздымкі, дзе адлюстраваны сумесныя мерапрыемствы, што праводзіліся ў цэнтры, цікавыя паездкі.
Гізэла Шомакер прапанавала зрабіць экскурс у мінулае і ўспомніць пажылым людзям свае школьныя гады. Пры дапамозе фотаздымкаў было расказана аб рабоце школ Германіі з пачатку 1930-ых гадоў да цяперашняга часу. Сваімі ўспамінамі аб школьных гадах падзяліліся і жыхары Лепельшчыны.
У час прэзентацыі кнігі Хінрыха Германа Русмайера кожны з прысутных сэрцам адчуў вялікую горыч вайны, што адбілася на лёсах беларусаў. Са старонак кніг паглядалі знаёмыя твары людзей, што перажылі жахі вайны. Сярод іх Галіна Герасімаўна Клавовіч, якая шмат год свайго жыцця адпрацавала ў школе, вязні канцлагера Надзея Фемічна Аркадзьева, Сігізмунд Францавіч Станкевіч, Марыя Трафімаўна Ламека, медсястра Ганна Ігнатаўна Філіпава, якая не адзін раз выратоўвала параненых салдат і ў свой час атрымала званне “Ганаровы донар СССР”. Тут жа былі прыведзены ўспаміны аб вайне Анатоля Сямёнавіча Ханяка, які ў 2009 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам г.Лепеля, яго жонкі Алены Пятроўны Чэклінай, што шмат год аддала рабоце ў школе, і многіх іншых людзей. На памяць аб сустрэчы нашы нямецкія госці ўручылі дырэктару цэнтра Людміле Супеевай памятныя сувеніры. Так, сувенір з выявай рыбы сімвалізуе сувязь паміж Балтыйскім і Паўночным морамі, а, значыць, будз працягвацца моцнае сяброўства паміж народамі Германіі і Беларусі. Кожны з удзельнікаў сустрэчы таксама атрымаў на памяць прыгожую паштоўку, дзе адлюстраваны знакамітыя мясціны і помнікі Германіі.
Кожны з гасцей у гэты дзень атрымаў выдатны настрой. І пажылыя, і моладзь спявалі беларускія народныя песні, кружыліся ў танцы. Людзі, якія зведалі цяжкія гады пасляваеннага жыцця, не страцілі ў сваіх сэрцах шчырай дабрыні, а таму кожны з іх заслужыў асаблівай павагі і цёплых слоў удзячнасці ад імя маладога пакалення.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: Хінрых Герман Русмаер уручае дырэктару культурна-адукацыйнага цэнтра Людміле Супеевай памятныя сувеніры.Фота аўтара.