Мяккая мэбля

13 апреля 2011

Мяккая мэбля

Сяргей Дзёмка, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Майстар-Шык”, стаў лаўрэатам конкурсу “Чалавек года віцебшчыны 2010” у намінацыі “Малы і сярэдні бізнес”.

  1. Сяргей Леанідавіч, калі ласка, патлумачце назву вашага прадпрыемства?
  2. Майстар — значыць майстэрства, шык — скарочанае слова шыкоўнае.

Марка інтрыгуючая, высокая.

- З чаго пачалі справу?

- Набылі свабодныя палошчы былога завода жалезабетонных вырабаў. Давялося шмат паўвіхацца, каб наладзіць вытворчы працэс маккай мэблі.

- Вытворчасць прадугледжвае шэраг складаемых, найперш кадры.

- Набіралі жадаючых, можна сказаць, з вуліцы. Вучылі на розных прадпрыемствах рэспублікі. Набывалі абсталяванне, наладжвалі абсталяванне, наладжавалі сувязі з партнёрамі па усяму тэхналагічнаму ланцужку.

- Для вырабу мэблі патрэбна сыравіна, у вашым выпадку — лес…

- Купляем лес, яе кажуць, на карані. Самі распрацоўваем дзялянкі. Вывозім драўніну на прадпрыемства. У нас ёсць усё неабходнае для распілоўкі і апрацоўкі драўніны. Ёсць свая кацельня для сушкі. Дарэчы, яна працуе на драўняных адходах. Цяпла хапае.

- У нас ёсць свае крамы. Наша мэбля карыстаецца попытам у Віцебскай вобласці. Заяўкі пакупнікоў задавальняем. Запасы прадукцыі не залежваюцца на складзе.

- Пашырацца плануеце?

- У бізнесе спыняцца нельга, перамогуць канкурэнты. А каб гэтага пазбегнуць, трэба пастаяна працаваць над якасцю, абнаўляць прадукцыю з улікам попыту спажыўцоў, падзешаўляць яе.

- “Лепельскім краі” вы аб’яўляеце набор рабочых-станочнікаў. Цікава даведацца — колькі работнікаў на прадпрыемстве?

- Каля 50.

- Цяпер аб асабістым…

- Скончыў Полацкі універсітэт — інжынер-канструктар. І яшчэ набыў спецыяльнасць менеджэра-эканаміста.

- Вы спяшаецеся па вытворчых справах у Мінск. Дазвольце пабываць у цэхах.

- Калі ласка. Пазнаёмцеся з людзьмі, бытавымі ўмовамі і разумаецца, з вырабамі.

  Найперш звярнулі увагу на культуру вытворчасці. У памяшканнях чыста, светла, цёпла, прасторна. Ёсць дзе адпачыць у абедзены перапынак.

Старэйшай работніцай лічыцца Ларыса Ялуга. Яна швачка, дасканала валодае сваёй справай. Шчырая усмешка, з якой папазіравала перад фотакамерай, сведчыць аб тым, што у работніцы добры працоўны настрой.

Руслан Багамолаў — набойшчык мэблі, гэта даволі адказная работа. Брыгадзір — Аляксандр Семіоненка.
… Да складскова памяшкання пад’ехаў фургон, загрузіўся мэбляй і узяў курс на Полацк, дзе у “Майстра-Шыка” есць гандлёвая кропка.

Аляксей ВАШКЕВІЧ
Фота аўтара