Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
5 ноября 2013
Музычныя Стаі
Цяжка каго-небудзь у Стаях здзівіць выступленнем на сцэне. Амаль усе тут, асабліва моладзь, і спяваюць, і скачуць, і граюць на самых розных музычных інструментах.
Такім чынам, “Сунічкі” -- і ёсць тая база, на якой трымаецца Стайская дзіцячая школа мастацтваў. З сёлетняга года яна з’яўляецца філіялам Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе Алена Барадзейка.
Стайскія “Сунічкі” –тры накірункі мастацкай дзейнасці: харэаграфічны, інструментальны, вакальны. У дадатак да іх, сёлета пры школе запрацаваў і тэатральны накірунак.
Дзеці ў Стаях, ад малога да вялікага, растуць і выхоўваюцца на сцэне. Выкладчыкі музычнай школы ўсе разам –Алена Памалейка ў дзіцячым ансамблі народных іструментаў, Наталля Маляўка ў ансамблі гарманістаў, Людміла Шыпуля ў вакальнай групе “Рэчанька” і іншыя – імкнуцца не толькі падрыхтаваць дзяцей для выступлення на сцэне, але і да жыцця, ставяць больш сур’ёзныя педагагічныя мэты, дзейнічаюць у цесным супрацоўніцтве са школаю агульнаадукацыйнай. Таму ў школе мастацтваў сустрэнеш не адны выключна таленты, што падаюць вялікія надзеі. Не адмаўляюць нікому. Тут рознаўзроставы кантынгент – з трох гадоў, калі яшчэ многія і вымаўляюць не ўсе словы правільна, і да выпускнога класа – з гатовай пуцёўкай у самастойнае жыццё. Займаюцца тут дзеці і з так званых праблемных сем’яў. І гэта дае пэўныя вынікі. Сутыкаючыся са светам мастацтва, дзеці відавочна робяцца лепшымі душою, яны прывучаюцца да адказнасці, да самадысцыпліны. Сцэна ўзнагароджвае за цярплівасць працу і да многага абавязвае.
Дзеці іграюць на розных музычных інструментах. Працуюць класы цымбалаў, баяна, акардэона, гармоніка, скрыпкі, фартэпіяна, домры і нават дуды.
Выхаванцы школы мастацтваў і традыцыйнай культуры шмат падарожнічаюць, выступаюць не толькі ў родных Стаях, і ў іншых вёсках раёна, у Лепелі, а ўсёй краіне. І за мяжою бываюць. На рэспубліканскі фальклорны фестываль “Берагіня” ў пасёлак Акцябрскі на Гомельшчыну вазілі лялечны спектакль. У верасні актыўна ўдзельнічалі ў свяце вёскі Пышна, у святочнай праграме, прысвечанай Дню горада. Летам “Сунічкі” ездзілі на фальклорны фестываль у Балгарыю, адкуль вярнуліся з Дыпломам і найлепшымі ўражаннямі.
Школа добра ўкамплектавана музычным інвентаром. Невялікі, але вельмі дружны, з’яднаны калектыў аднадумцаў з чатырнаццаці выкладчыкаў, многія з якіх працуюць тут з часу заснавання школы, робіць высакародную справу. Нішто не прыносіць такога плёну, як выхаванне дабрынёю. А ў тым, што сцэна нясе самыя светлыя і добрыя пачуцці, сумнявацца не даводзіцца.
Уладзімір МІХНО.