Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
3 января 2014
На абсягах культуры
Прайшлі тры туры агляда-конкурса сярод аграгарадкоў раёна “Агракруіз-2013”. Праграма ўтрымлівала конкурс сацыяльных відэаролікаў “Цана жыцця”, на які паступалі ролікі на тэмы здаровага ладу жыцця і года беражлівасці.
“Бітва аграгарадкоў”
Прайшлі тры туры агляда-конкурса сярод аграгарадкоў раёна “Агракруіз-2013”. Праграма ўтрымлівала конкурс сацыяльных відэаролікаў “Цана жыцця”, на які паступалі ролікі на тэмы здаровага ладу жыцця і года беражлівасці. Наступным быў конкурс кулінарных вырабаў “Смакавая гамма”, адказнымі за яго прызначылі бібліятэкараў аграгарадкоў. Цікавым атрымаўся гумарыстычны конкурс “Відэаанекдот нашага аграгарадка”. Парадаваў гледачоў конкурс мастацкай самадзейнасці “Таленты нашага аграгарадка”. А вось на конкурсе “Сінема” аўтары мусілі быць у адначассі і сцэнарыстамі, і прадзюсерамі, і рэжысёрамі ўласных фільмаў.
Пераможцамі ў трох зонах аказаліся аграгарадкі “Слабада”, “Баброва”, “Стаі”. У наступным годзе на “Бітву аграгарадкоў” – менавіта так называлі спаборніцтвы – будуць выкліканы прадстаўнікі іншых раёнаў.
У свет мастацтва
На сцэне раённага Дома культуры прайшло пасвячэнне ў свет мастацтва першакурснікаў, навучэнцаў раённай школы мастацтваў. Былі паказаны лепшыя выступленні вучняў мастацкай школы. Першакурснікі атрымалі адмысловыя пасведчанні. А гледачамі сталі іх родныя і блізкія – бацькі, бабулі, дзядулі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.