Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
30 августа 2011
На кубак Лепеля
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў 2-гі Міжнародны турнір па гандболу сярод ветэранаў на Кубак горада Лепеля. Ён пачаўся з урачыстага шэсця каманд. Пад апладысменты і прывітальныя воклічы балельшчыкаў па перыметру прасторнай гульнёвай пляцоўкі цэнтра пракрочылі каманды Масквы, Кіева, Мінска, Наваполацка і Лепеля. Прытым ад Мінска былі выстаўлены дзве каманды пад назвамі “Саюз” і “Легенда”. Так што на самой справе за ганаровы трафей павялі барацьбу шэсць ветэранскіх каманд, многія спартсмены якіх у мінулым выступалі за вядучыя прафесіянальныя гандбольныя клубы сваіх краін.
Першымі памерыліся сіламі каманды Масквы (“Наперад”) і Мінска (“Саюз”). Расіяне адразу атакавалі вароты сваіх сапернікаў, прадэманстравалі высокае спартыўнае майстэрства, хутка стварылі надзейны запас забітых галоў і ўпэўнена перамаглі з канчатковым лікам 28 : 9.
Вялікі ўклад у поспех масквічоў унёс лінейны ігрок Віктар Голубеў, які ў час гутаркі паведаміў, што каманда складзена з ігракоў, якія працуюць на Маскоўскім машынабудаўнічым заводзе. На гэтым прадпрыемстве вырабляюцца лопасці для верталётаў і іншыя дэталі для вінтакрылых машын. Наогул, кіраўніцтва завода аддае перавагу гандболу перад іншымі відамі спорту, з задавальненнем працаўладкоўвае спартсменаў гэтага амплуа, усяляк іх падтрымлівае. Каманда “Наперад” займае лідзіруючыя пазіцыі ў чэмпіянаце Масквы па гандболу сярод ветэранаў. Затым на спартыўнай пляцоўцы разгарнулася ўпартая барацьба паміж камандамі Кіева (“Легіён”)і Наваполацка (“Алварыс-ДЭНТЭК”). Як патлумачыў капітан украінскай спартыўнай дружыны Генадзь Дзягцяр, каманда называецца “Легіён” таму, што ў войсках старажытнай Рымскай імперыі быў знакаміты XXI легіён, які пастаянна вызначаўся не толькі ў ваенных бітвах, але і ў спартыўных рысталішчах. А ў якасці арганізатара і спонсара спартсменаў выступіла Украінская асацыяцыя ветэранаў і аматараў гандбола. Што ж датычыць наваполацкай каманды, то яе назва “Алварыс-ДЭНТЭК” адлюстроўвае брэнд мясцовай прыватнай будаўнічай фірмы, якая фінансуе спартыўную дзейнасць гандбалістаў. Не выпадкова таму ў дадзеным матчы, як кажуць у народзе: “Найшла каса на камень!”. Гульня доўжылася з пераменным поспехам, з перавагай адной з каманд усяго ў адзін-два мячы. У поўнай меры гэта адлюстроўвае і вынік першага тайма 12 : 11 на карысць “Легіёна”, якому, дарэчы, сваю мінімальную перавагу ў ліку ўсё ж удалося ўтрымаць да канца сустрэчы (19 : 17).
Ужо з першых праведзеных матчаў стала абсалютна відавочнай для ўсіх удзельнікаў турніру і балельшчыкаў выдатная спартыўная форма масквічоў і кіяўлян, іх “доўгая” скамейка запасных ігракоў, належны валявы настрой, грунтоўная фінансавая “падпітка” з боку багатых спонсараў. Усё гэта дало свой станоўчы плён. Каманда “Наперад” заваявала Кубак горада Лепеля, а “Легіён” заняў другое месца. Рэальнае і дастойнае супраціўленне лідэрам змагла аказаць толькі наваполацкая каманда “Алварыс-ДЭНТЭК”, якая стала трэцяй у спартыўнай табелі аб рангах. На чацвёртым месцы на гэты раз аказаліся лепяльчане (“Лепелька”), хаця летась яны былі трэцімі. Пяты і шосты радкі ў турнірнай табліцы спаборніцтваў занялі мінскія каманды “Саюз” і “Легенда”.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па гандболу і памятнымі медалямі.
Мікалай ГАРБАЧОЎ. На здымку: адзін з вострых момантаў гульні ў час турніру. Фота аўтара