Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
28 июня 2013
На паласе перашкод
Ужо не першы год на беразе возера Люсінец праходзіць турыстычны злёт, у якім прымаюць удзел установы аховы здароўя Віцебскай вобласці, а таксама медыкі са Смаленска.
Ужо не першы год на беразе возера Люсінец праходзіць турыстычны злёт, у якім прымаюць удзел установы аховы здароўя Віцебскай вобласці, а таксама медыкі са Смаленска. Сёлета ў мерапрыемстве праявілі свае спартыўнае майстэрства, вынаходлівасць і артыстызм 23 каманды. Мы ж у гэты дзень прыехалі падтрымаць каманды Лепельшчыны. У першую з іх увайшлі работнікі Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, другая ж каманда складалася з работнікаў Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы і рэспубліканскага дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Жамчужына”.
Удзельнікі турыстычнага злёту павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў. Гэта конкурс турыстычнага быту, спартыўная эстафета, аказанне першай медыцынскай дапамогі, конкурсы на самую хуткую ўстаноўку палаткі, мастацкай самадзейнасці, конкурс газет і г.д.
- Да ўдзелу ў злёце мы рыхтаваліся з адказнасцю, - расказвае старшыня прафсаюзнага камітэта Лепельскай ЦРБ Наталля Саржэўская. - Добра папрацавалі над сцэнарыем выступлення, стварылі эмблему, размеркавалі абавязкі ўздельнікаў каманды. Так, капітан нашай каманды - хірург Аляксей Пракоф’еў, ежу для нас нас гатуе малады повар “Жамчужыны” Арцём Носік. У склад нашай каманды ўвайшлі таксама галоўны ўрач Аляксандр Пішчулёнак, дырэктар КУП ДРАЦ “Жамчужына” Вера Закрэўская, старшыня прафсаюзнага камітэта “Жамчужыны” Таццяна Мурзіна, начальнік аддзела кадраў установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Галіна Цыганова, фармацэўт Марына Зароўкіна, касір ЦРБ Таццяна Лашутава і іншыя работнікі.
Каманды нашага раёна паспяхова прайшлі шэраг выпрабаванняў, справіліся з пастаўленымі задачамі. Аднак самае галоўнае - гэта зарад выдатнага настрою, прыемныя ўражанні, атрыманыя на ўлонні прыроды.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: зборная каманда ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” і КУП ДРАЦ Жамчужына” прыехала на турзлёт з выдатным настроем..Фота аўтара.