Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
28 мая 2013
На прызы “Лепельскага краю”
Правядзенне лёгкаатлетычнай эстафеты на прызы раённай газеты “Лепельскі край”, прысечаная Дню Перамогі стала ў нашым раёне добрай традыцыяй.
Правядзенне лёгкаатлетычнай эстафеты на прызы раённай газеты “Лепельскі край”, прысечаная Дню Перамогі стала ў нашым раёне добрай традыцыяй. Кожны год удзельнікі мерапрыемства паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. Сярод спартсменаў - вучні школ, навучэнцы ўстаноў, работнікі гарадскіх арганізацый, прадпрыемстваў. Другі год пажадалі ўдзельнічаць у эстафеце і прадстаўнікі аграгарадкоў.
Для падтрымкі ўдзельнікаў эстафеты на плошчу Свабоды прыйшлі іх шматлікія калегі і сябры.
Першымі на старт выйшлі вучні школ.
На працягу некалькіх год пераможцамі эстафеты становяцца вучні сярэдняй школы № 1. Вельмі нялёгка трымаць планку лідара. За шэрагам перамог кіпяць дні шматлікіх трэніровак.
- Усе ўдзельнікі нашай каманды наведваюць спартыўныя секцыі ў школе, займаюцца ў секцыях па розных відах спорту ў Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, - адзначае настаўнік фізкультуры сярэдняй школы № 1 Валерый Булах. - Вучаніцы 10 “А” класа Алёна Борыкава і Юлія Дзівіна не першы год займаюцца ў школьнай секцыі па валейболу. Алёна актыўна займаецца рознымі відамі спорту. Неаднаразова праславіў сярэднюю школу вучань дзясятага “Б” класа Мікіта Павец. Ён з’яўляецца лідарам школьнай каманды па валейболе, актыўна займаецца турызмам. У летнім шматбор’і на раённых спаборніцтвах сярод дапрызыўнай моладзі “Абаронца Айчыны” сёлета Мікіта заняў першае месца. Кандыдатам у майстры спорту па грэблі стаў Уладзіслаў Тухта, вучань дзясятага “А” класа. Не так даўно ён праславіў Лепельшчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах па грэблі. Актыўна займаюцца ў секцыі па гандболе ў Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе вучаніца 10 “А” класа Маргарыта Залатуха, а таксама Аляксей Шакун, Сабіна Маркава (9 “Б” клас). Не развітваецца са спортам вучань адзінаццатага “Б” класа Андрэй Ляйко.
Настаўнікі фізкультуры СШ № 1 Валерый Уладзіміравіч Булах і Уладзімір Іванавіч Клундук могуць ганарыцца сваімі вучнямі. Каманда СШ № 1 сёлета заняла першае месца ў раённай спатакіядзе сярод школ.
Адзін за адным легкаатлеты дабягаюць да фінішу і перадаюць эстафету наступнаму ўдзельніку каманды. Паўсюдна не згасаюць бадзёрыя воклічы балельшчыкаў.
І вось наступае доўгачаканы і хвалюючы момант падвядзення вынікаў эстафеты. І сёлета лідарам сярод сярэдніх школ стала каманда СШ № 1. Другое месца ў эстафеце занялі юныя спартсмены гімназіі імя І.Ерашова, а трэцяе - сярэдняй школы № 3. Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый першае месца прысуджана камандзе ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, другое - камандзе ААТ “Лепельскі МКК”, а трэцяе - спартсменам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сярод аграгарадкоў пераможцай стала каманда аграгарадка Старое Лядна, другое месца занялі спартсмены аграгарадка Баброва, а трэцяе - аграгарадка Камень.
Кожнай камандзе, якая заняла прызавое месца, уручаны Кубак, а ўдзельнікі каманд узнагароджаны медалямі.
Вельмі прыемна, што склад каманд з кожным годам абнаўляецца, а, значыць, мацнее наша дружба з чытачамі, і “Лепельскі край” не губляе сваёй папулярнасці.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.