Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 ноября 2013
На радзіме селекцыянера
У аграгарадку Баброва працуе бібліятэка-музей вядомага даследчыка-селекцыянера Язэпа Мароза.
На восеньскія Дзяды, якія сёлета адзначаліся ў суботу 2 лістапада, сюды завіталі блізкія родныя Язэпа Мароза, якія зараз жывуць у Мінску. Гэта праўнучка Язэпа Кандратавіча – Алена Дуброўская разам са сваімі ўнучкамі Палінай і Аляксандрай. З цікавасцю паслухалі яны аповед Таццяны Сідарцовай аб дзейнасці бібліятэкі-музея, новых экспанатах, якія ў апошні час папоўнілі музейную экспазіцыю. Ды і самі гэтыя блізкія людзі вядомага даследчыка-селекцыянера з’явіліся не з пустымі рукамі – прывезлі з сабой у якасці падарункаў тры белыя сарочкі, аздобленыя ручной вышыўкай, а таксама самаробныя палатняныя дарожку і сурвэтку. Усе гэтыя рэчы маюць даўняе паходжанне і ў свой час належылі ўнуку Язэпа Мароза – Уладзіміру Марозу.
У музейнай экспазіцыі маюцца старадаўнія стол, лаўкі і ложак, іншыя сялянскія рэчы хатняга побыту. Прадстаўлены і гаспадарчы рыштунак мінулых гадоў: саха, пчалярскія прылады, кашолкі, сплеценыя з лазы, лапці і многае іншае. Гэта дазваляе ўявіць, у якіх умовах вёў селекцыйную работу з раслінамі Язэп Кандратавіч, як нялёгка было яму, напрыклад, стварыць у вёсцы Фатынь сваю знакамітую аранжэрэю, дзе раслі і квітнелі фінікавыя пальмы, высокародныя лаўры, кіпарысы, іншыя вельмі экзатычныя для нашых мясцін і асабліва цеплалюбівыя расліны.
Для вывядзення больш устойлівых да нашых прыродных умоў і з лепшымі смакавымі якасцямі, магчымасцямі працяглага захоўвання пладоў разнастайных сартоў пладовых дрэў, ягадных і іншых раслін у гадавальніку Язэпа Мароза вырошчвалася больш за сотню сартоў яблынь, пяцьдзесят – груш, пятнаццаць – сліў, пяць – вішань, дзесяць – парэчак, восем – агрэсту і інш. Акрамя таго, ён праводзіў даследаванні некалькіх сартоў суніц і вывеў адзін з іх, які на працягу лета ўвесь час цвіце і дае ягады аж да кастрычніка (так званая рэмантантная суніца Мароза).
За актыўны ўдзел у сельскагаспадарчай выставе, якая праводзілася ў Маскве ў 1925 годзе, высокія паказчыкі ў развіцці садоўніцтва і павышэнні культуры земляробства Язэпа Кандратавіча ўзнагародзілі двума Пахвальнымі граматамі і прэміямі.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.