Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
6 марта 2012
На сельскіх рыштаваннях
У сельгаспрадпрыемстве “Пражэктар” капітальна адрамантавалі ферму “Далікі”. Былыя брудныя хлявы ператварыліся ва ўпарадкаваныя жывёлагадоўчыя памяшканні. Утульная бытоўка вабіць жывёлаводаў адпачыць, папіць чаю ў вольны час, памыцца ў душавой кабіне. Некалькі гадоў таму назад такое здавалася казкай.
У адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі правялі рэканструкцыю цялятніка на ферме “Слабада”. На чарзе – ферма “Велеўшчына”. З надыходам пашавага перыяду пачнецца рамонт даху, перабудова дапаможных і бытавых памяшканняў.
Значную дапамогу ў будаўніцтве СВП “Пражэктар” аказала галоўнае прадпрыемства РУВП “Віцебскхлебпрам”. Аднак жаданага выніку не атрымалі б без удзелу сваіх будаўнікоў. На іх рахунку яшчэ паветка для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, некалькі жылых дамоў, вагавая, новая піларама.
Будаўніцтвам займаюцца дзве падрадныя брыгады столінцаў і лепяльчанаў па тры – чатыры чалавекі ў кожнай ды свая брыгада ў складзе шасці будаўнікоў. Кіруе імі прараб Уладзімір Пад’ельскі.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ