Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 ноября 2011
На службу ратную
У гэтым месяцы служыць павінны пайсці 54 лепяльчаніны. На “Дзень прызыўніка”, які праводзіўся ў раённым Доме культуры прыйшлі 30 хлопцаў. Астатнія знаходзіліся за межамі раёна.
Ваенкам Васіль Шапка зачытаў Указ Прэзідэнта і Загад Міністра абароны аб прызыве на вайсковую службу юнакоў і звальненні ў запас салдатаў тэрміновай службы. Старшыня прызыўной камісіі Віталь Дзмітрыеў зазначыў, што ўспаміны аб школе з часам выветрываюцца з памяці, а вось армія запомніцца назаўсёды.
Аб нялёгкай ратнай працы расказаў прадстаўнік Саюза афіцэраў Лепельшчыны Віталь Франчук. Аднак ён адзначыў, што вайсковае брацтва захоўваецца на ўсё жыццё. Праз дзесяцігоддзі аднапалчане сустракаюцца як лепшыя сябры, узгадваюць радасці і цяжкасці вайсковай службы.
Маёр гаўбічнага самаходнага дывізіёна маёр Матлаш назваў лепяльчан, якія добрасумленна адслужылі і служаць у вайсковай часці, паведаміў, што падраздзяленне неўкамплектаванае, таму восеньскі прызыў чакае з нецярпеннем. Скажаў, што ветэраны тэрміновай службы здзіўляюцца цяперашняму вайсковаму пайку, бо яны ў вочы не бачылі сыру, каўбасы, малака, булачак…
Маці прызыўніка Наталля Шуневіч зазначыла, што армія выхавае ў характары юнакоў пачуццё годнасці за сябе і свой народ.
Прызыўнік Аляксей Ляшчоў заверыў прысутных, што восеньскі прызыў дастойна адслужыць паўтара года і вернецца да часова адкладзеных цывільных спраў.
Васіль Шапка ўручыў павесткі 30 прызыўнікам. Астатнія 24 атрымалі іх раней.
Для прызыўнікоў выканалі песні Віталь Хватынец, Таццяна Невядомская і Наталля Мацюш.
Разыходзіліся пад легендарны марш “Развітанне славянкі”, які выканаў ваенны аркестр.Уладзімір ШУШКЕВІЧ. Фота аўтара На здымках: ваенкам Васіль Шапка ўручае павесткі.