Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 июля 2012
На Цаліне
17 ліпеня, Лепель /Уласн. інф./. Яны працуюць у Горках, на будаўніцтве жывёлагадоўчай фермы. Так, гэта не проста, гэта не перагортваць у аўдыторыі старонкі падручнікаў, каб вызубрыць тэорыю. І што такое тэорыя ў параўнанні з тымі ведамі, якія атрымліваюць яны, трэццякурснікі, вось тут, непасрэдна на будоўлі! І прараб нахвальвае: “Гэтыя – малайцы. Вось тут да іх яшчэ моладзь была. Шчыра скажу – лайдакі, праз дзень хадзілі на працу.
Дзмітрый Аляксеевіч Мазго працуе прарабам у ПМК-75, на будоўлях не першы год, усялякую моладзь бачыў. Малочна-таварная ферма “Цаліна” ў Горках будуецца з мая мінулага года. Працуюць на ёй не толькі будаўнікі, але і меліяратары. За гэты час ужо шмат што зроблена – пабудаваны два кароўнікі, даільна-малочны блок, санпрапускнік, станцыя біялагічнай ачысткі, аўтавагавая, дэзбар’ер, свідравіны. Зараз узводзіцца радзільнае аддзяленне і блок дапаможных памяшканняў. Прараб кажа, што на будоўлі каля сарака працэнтаў – моладзь. Сярод іх і мае суразмоўцы Іван Плігаўка, Мікіта Нікіцін, Арцём Пацалуенак, Аляксей Атрашкевіч. Яны вучацца ў дзяржпрафліцэі і хоць усе, акрамя хіба Івана, людзі нетутэйшыя, прыезджыя, сябруюць. За тры гады вучобы ў іх, аднагрупнікаў, паявіліся агульныя справы і захапленні. А зараз – да ўсяго яшчэ і агульная практыка на будоўлі – сапраўднае выпрабаванне для хлопцаў, бо вучацца ж яны па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. Па заканчэнні, магчыма, і самі стануць прарабамі. Але ж, каб кіраваць на будоўлі, трэба яе дасканальна ведаць самому, і ўсімі без выключэння працэсамі трэба авалодаць самастойна. Добры экзамен для іх у Горках.
Яны у брыгадзе Віктара Місніка лічуцца цеслярамі другога разраду. Праца і сапраўды не з лёгкіх. Раніцай, як і ўсю брыгаду будаўнікоў, аўтобус прывозіць іх а восьмай гадзіне на будоўлю, адвячоркам, у шэсць, забірае ў горад. Гадзіна на абед. Абедаюць тым, што бяруць з сабою. Вечарам вяртаюцца ў інтэрнат.
Раствор падносіць – напруга для мускулаў, але галава адпачывае. Адно што фізічна нялёгка гэта на трыццаціградуснай спякоце, якая, як на тое, здоўжылася ды не адступае, як бы імкнецца выпрабаваць маладых практыкантаў. А на даху – там зусім іншая праца. Бо там увесь час думаць трэба, раскідваць мазгамі, што робіш. Старацца неабходна, каб не падвесці ўсю брыгаду, бо хоць і выстаўляюць кожнаму свой каэфіцыент працоўнага ўдзелу, але ж і ў цэлым заробак брыгады залежыць ад агульнай выпрацоўкі.
Калі мы сустрэліся, да заканчэння практыкі заставаўся хлопцам мо з тыдзень. Вось атрымаюць сваю першую заробленую капейку і раз’едуцца на канікулы хто куды. Іван – у родную вёсачку на Лепельшчыне, Арцём – на Верхнядзвіншчыну, Аляксей – на Чашніччыну, Мікіта – у Барысаў. Што будуць рабіць наступным летам? Не выключана, што зноў працаваць. Лёшка кажа, што ў яго вёсцы, у Кашчыне, таксама малочна-таварную ферму рэканструіруюць. Магчыма, возьмуць на якія падсобныя працы. Арцём марыць набыць ноўтбук. Наўрад ці яму хопіць заробленых грошай, трэба якісьці даважак. Магчыма, пойдзе па грыбы ды па ягады, як і Мікіта. У Івана яшчэ й раней быў сякі-такі досвед будаўнічы, калі дома на будоўлі працаваў. Плануе і яшчэ пакалыміць. А чаму б і не? Ды такіх працавітых, такіх здольных ды кемлівых хлопцаў з рукамі адарвуць на любой сур’ёзнай працы. І зарабіць ім у летні час, думаю, не складзе вялікай праблемы. Не бадзяцца ж летам па вуліцах, ды не “завісаць” па “кабаках”, калі табе васямнаццаць і ўсё пры табе – і рукі, і галава. Яшчэ год вучыцца, а затым – працягваць вучыцца, магчыма, пасля арміі. Ці не ўсім ім “свеціць вышка”. Так называюць вучобу ў вышэйшых навучальных ўстановах, пра якую мараць.
Ну, а пакуль, як і ў колішняй моладзі – рамантыка на Цаліне, хоць і на блізкай. У кожнага ў жыцці павінна быць свая цаліна…
Уладзімір МІХНО.
На здымку: навучэнцы 224 групы каледжа на вытворчай практыцы ў Горках. Фота аўтара.