На злеце сяброў у Расіі

12 мая 2014

На злеце сяброў у Расіі

На X міжнародным злеце сяброў нацыянальнага парка “Смаленскае Паазер’е” ў Расіі пабывала лепельская дэлегацыя. Бярэзінскі запаведнік прадставілі вучні Домжарацкай СШ.

На X міжнародным злеце сяброў нацыянальнага парка “Смаленскае Паазер’е” ў Расіі пабывала лепельская дэлегацыя. Бярэзінскі запаведнік прадставілі вучні Домжарацкай СШ. Яны ўдзельнічалі і ў бліц-турніры, і ў працоўным дэсанце па ўборцы тэрыторыі, паказалі музычны номер. Акрамя таго, расійскія спецыялісты падзяліліся з беларускімі калегамі вопытам працы ў сферы экалагічнай адукацыі і заахвочвання дзяцей у пытаннях аховы прыроды.