Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 июня 2011
Надзел у кааператыве
На Лепельшчыне створаны чатыры садоўніцкія таварыствы. “Усходняе”, “Здароўе” і “Баравінка” ўяўляюць сабой адзіны дачны масіў паблізу вёсак Глыбочыца, Жарсцвянікі, Бораўна і азёраў Глыбочыца, Бораўна, Нюля. “Рамонтнік” месціцца паблізу вёсак Звязда, Поплаўкі і возера Тэкліц.
“Здароўем”, якое налічвае 149 участкаў, кіруе Дзіна Белавусава. Старшыня таварыства “Усходняе” са 111 участкамі - Аляксандр Хамякоў. “Баравінка” ўключае 69 надзелаў (старшыня Ніна Ткачонак), “Рамонтнік” - 59 надзелаў (старшыня Уладзімір Серада).
Усе садоўніцкія таварыствы маюць свабодныя або закінутыя ўчасткі, якія могуць выдзяляцца насельніцтву для вядзення калектыўнага садоўніцтва. У “Здароўі” такіх надзелаў памерам 10 - 11 сотак налічваецца восем, у “Рамонтніку” (9 - 15 сотак) - сем. “Усходняе” і “Баравінка” маюць па адным зямельным надзеле плошчай 10 сотак кожны.
Для таго, каб атрымаць участак у садоўніцкім таварыстве, трэба звярнуцца з заявай да яго старшыні, пасля - у землеўпарадкавальную службу райвыканкама.
Спецыялісты ДУП “Праектны інстытут “Віцебскгіпразем” праводзяць землеўпарадкавальныя работы ў два этапы. Адвод зямлі абыдзецца будучаму карыстальніку ў 245 тысяч рублёў, устаноўка мяжы - у 181 тысячу рублёў. На атрыманым участку не абавязкова ўзводзіць пабудову. Дастаткова апрацоўваць зямлю і не запускаць яе.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 года №350 участак у садоўніцкім таварыстве неабходна зарэгістраваць да 1 студзеня 2012 года і атрымаць дакументацыю на права карыстання ім. Для таго неабходна звярнуцца ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама. Невыкананне гэтага патрабавання стане падставай для канфіскацыі зямельнага надзелу.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ