Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
20 июня 2012
Нарыхтоўка кармоў
Травы ў ААТ “Ладасна” скошаны на 428 гектарах. З 369 гектараў кармы ўжо звезены і закладзены на захоўванне.
Глеба настолькі набракла вільгаццю, што сельгасмашыны, едучы па палях, месцамі наразаюць глыбокія каляіны. Нягледзячы на пералічаныя вышэй цяжкасці, амаль штодня ў палі выязджаюць тры трактары МТЗ-82 з ротарнымі касілкамі. Падборам і здрабненнем зялёнай масы на камбайне КВК-800 займаецца Дзмітрый Казачонак.
Здробненую масу да траншэй адвозяць звычайна МАЗам і трактарамі. Аднак у дзень візіту карэспандэнта МАЗ і камбайн на поле выехаць не рызыкнулі –- кіроўцы непакоіліся, што тэхніка можа загразнуць.
Трамбуюць сянаж у траншэях кругласутачна. Зранку, а шостай гадзіне, за справу бярэцца трактарыст Ігар Лейчанка, на сваім “Амкадоры” ён слой за слоем ушчыльняе масу. А з дзевяці вечара на змену яму прыязджае Іван Бачароў на МТЗ-3022.
У гаспадарцы наладжана двухразовае гарачае харчаванне для ўсіх, хто працуе ў полі. Абеды з кафэ “Віраж” на палеткі, да сянажных траншэй прывозяцца машынай “Лепельрайгазу” – шэфамі “Ладасна”.
Пасля кароткай размовы ў дыспетчарскай рушыў на поле, каб на месцы пагутарыць з удзельнікамі зялёнага жніва. На полі за Марозавай Слабодкай наразалі кругі два трактары МТЗ з касілкамі. Пасля чарговага праезду спыніліся, пазнаёміліся. Аляксандр Лаюшка звычайна працуе на “Амкадоры”, аднак яго асноўная тэхніка на дадзены момант была ў рамонце, таму механізатара папрасілі даць падмену. На МТЗ з касілкай “Disco-2650” роўна сцеле траву. А вось у яго старэйшага калегі Івана Грака за трактар зачэплены іншы агрэгат –- касілка КДН-2,7 вытворчасці “Лідсельмаша”.
Васіль МАТЫРКА, фота аўтараНа здымку: Валянціна Кісялёва і Ігар Лейчанка