Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 декабря 2013
Нашы актывісты - лепшыя ў вобласці
Сярод навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесійнага ліцэя нямала здольных, мэтанакіраваных хлопцаў і дзяўчат, якія маюць поспехі ў вучобе, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, удзельнічаюць у шматлікіх творчых конкурсах.
Сярод навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесійнага ліцэя нямала здольных, мэтанакіраваных хлопцаў і дзяўчат, якія маюць поспехі ў вучобе, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, удзельнічаюць у шматлікіх творчых конкурсах. Кожны год навучэнцы каледжа і ліцэя актыўна працуюць на ўборцы ўраджаю ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Высокія вынікі на ўборцы льну паказалі навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Валавы збор льну, нарыхтаванага навучальнай установай, склаў 355 тон, валавы збор бульбы -- 563, 1 тоны. Выдатна праявілі сябе таксама ў сельскагаспадарчых работах і навучэнцы Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Пасля завяршэння работ абедзве ўстановы сталі ўдзельніцамі абласнога конкурсу абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Прыемна адзначыць, што навучэнцы каледжа ў конкурсе занялі ганаровае другое месца. Прафсаюзны камітэт навучэнцаў каледжа, якія ўзначальвае Таццяна Гольдзіна, за высокія працоўныя вынкі ўзнагароджаны Дыпломам і грашовай прэміяй у памеры чатыры мільёны рублёў.
Яркімі і насычанымі буднямі жывуць і актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Хлопцы і дзяўчаты уражваюць гледачоў сваім артыстызмам у час правядзення гарадскіх святаў, паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі на турыстычных злётах, рыхтуюць запамінальныя канцэртныя выступленні. Кіруе пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй ужо не першы год Святлана Стэльмах. Вельмі прыемна, што творчыя дасягненні ліцэістаў былі ацэнены на высокім узроўні на абласным конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі і яе члены ўзнагароджаны Падзякай і грашовай прэміяй у памеры адзін мільён рублёў. Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: актывісты прафсаюзнага камітэта Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа Ягор Тухта , Аляксей Чыркоў (247 група), Ганна Раслевіч (241 група) і Павел Генералаў, навучэнец 234 групы.
Фота К.АСОЎСКАЙ.