Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
8 февраля 2013
Навіны: дзень за днём
8 февраля, Лепель /Соб.инф./. У мінулым годзе супрацоўнікамі энерганагляду быў праведзены шэраг абследаванняў захавання энергетычнай бяспекі ў арганізацыях і на прадпрыемствах горада.
8 февраля, Лепель /Соб.инф./. Персанальная адказнасць
У мінулым годзе супрацоўнікамі энерганагляду быў праведзены шэраг абследаванняў захавання энергетычнай бяспекі ў арганізацыях і на прадпрыемствах горада. Сярод іншага была звернута ўвага на нездавальняючы стан некаторых энергетычных установак на чыгунцы. Быў складзены акт, выдадзена прадпісанне на ліквідацыю недахопаў. Штрафам у 35 базавых велічынь пакарана кіруючая асоба Аршанскага аддзялення чыгункі, па віне якой было дапушчана парушэнне. Недахопы былі выпраўлены ў самы кароткі тэрмін, што зафіксавана пры паўторным аглядзе. У выпадку невыканання прадпісанняў вінаватаму ўжо пагражаў бы штраф да ста базавых велічынь.
Мадэрнізацыя
Летась, у канцы кастрычніка, ААТ “АТП-14” закупіла 100-месны аўтобус вытворчасці МАЗ для гарадскіх пасажыраперавозак. На бягучы год планы па мадэрнізацыі больш маштабныя: увесну плануецца набыць сядзельны цягач, а ўлетку – два самазвалы-20-тоннікі і два прычэпы да іх такой жа грузападымальнасці. Акрамя іншага ў абнаўленне рамонтнай базы за мінулы год было накіравана больш ста мільёнаў рублёў.
Падрыхтоўка вадзіцеляў
Больш як на 15 працэнтаў перавыканала планы па вучобе вадзіцеляў Лепельская аўташкола ДТСААФ. Усяго за год праз яе прайшлі 639 курсантаў, з іх для арміі – 51 чалавек. Працэнт здачы экзаменаў у ДАІ з першага разу даволі высокі – 88,7%. Штомесяц набіраюцца групы для навучання на катэгорыю “В” – легкавыя аўтамабілі, раз у два месяцы фарміруюцца групы для навучання на катэгорыю “Е” – аўтамабілі з прычэпамі, раз у квартал – на катэгорыю “С” – грузавікі.
Асартымент пашыраецца
Лепельскае раённае аддзяленне УП “Віцебскаблсаюздрук” захавала колькасць сваіх гандлёвых кропак, па-ранейшаму газеты і часопісы можна набыць у васьмі кіёсках і краме “Глобус”. Штодня на паліцах раскладаюцца да 250 найменняў перыядычных выданняў. Акрамя перыёдыкі, прадаецца шырокі асартымент тавараў штодзённага попыту. Апошнім часам пакупнікі часцей звяртаюць увагу на мультываркі, а таксама на вырабы з авечае воўны.
Шэсць аўтамагазінаў РСТ
Штодня з аўтабазы райспажыўтаварыства выпраўляюцца ў рэйсы шэсць аўтамагазінаў, і толькі па серадах і суботах – па тры. Летась спецыяльна закуплены аўтамабіль ГАЗ-3309 з дызельным рухавіком і фургонам-аўталаўкай. Акрамя гэтага, для абслугоўвання насельніцтва ў вайскоўцаў набыты аўтамабіль павышанай праходнасці ГАЗ-66. Хаця ён і савецкіх гадоў выпуску, але большую частку стаяў на кансервацыі, за больш як 20 гадоў прабегу меў толькі 520 кіламетраў. На шасі паставілі новы фургон – атрымалі новую аўталаўку.