Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
30 декабря 2011
Не азмрочыць свята
Згодна з “Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для кірмашоў і рынкаў” на тэррыторыі іх і ў гандлёвых радах, палатках, ларках і прыцэпах забараняецца гандляваць лёгказагаральнымі вадкасцямі і гаручымі газамі (фарбамі, растваральнікамі, балонамі з газам, таварамі бытавой хіміі, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў), баепрыпасамі і піратэхнічнымі вырабамі. Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду праводзяцца рэйды па выяўленню месц рэалізацыі падобных вырабаў і прыцягненню парушальнікаў да строгай адказнасці ў выглядзе вялікага штрафу і нават пазбаўлення ліцэнзіі на рознічны гандаль.
Навагоднія святы з нецярпеннем чакаюць дзеці. Ад дарослых залежыць, каб Новы год нічым не азмрочыўся. Асаблівая адказнасць у гэтых адносінах ускладзена на кіраўнікоў і работнікаў дзіцячых устаноў. Таму пры падрыхтоўцы да такога масавага мерапрыемства павінен перш за ўсё быць распрацаваны і строга ажыццяўляцца падрабязны план канкрэтных дзеянняў па захаванню бяспекі дзяцей. Увесь абслугоўваючы персанал павінен быць праінструктаваны аб мерах пажарнай бяспекі.
У памяшканні, дзе праходзіць свята, павінна быць не менш двух выхадаў, абсталяваных дзвярыма, якія адчыняюцца па накірунку выхада на двор. Колькасць месц на свяце ўстанаўліваеца з разліку не меней 0,75 квадратных метра на аднаго чалавека. Калідоры, праходы і выхады з будынка, прадназначаныя для эвакуацыі людзей, павінны быць свабоднымі, не захламленымі рэчамі, разнастайным рыштункам. Дзверы можна закрываць толькі на лёгкаадчыняльныя запоры. На аконных праёмах павінны адсутнічаць рашоткі. Ёлку трэба ўстанавіць на ўстойлівую падстаўку, яе галінкі размяшчаюцца не бліжэй аднаго метра ад сцен і столі. Не дапускаецца ўпрыгожанне елкі цацкамі з гаручых матэрыялаў і прымяняць для яе асвятлення свечкі. Электрагірлянды выкарыстоўваюцца толькі заводскага вырабу. Нельга дазваляць гуляць дзецям ля ёлкі ў касцюмах з паперы, ваты, марлі, не насычаных саставам, які абараняе ад агню.
Валянцін ЛАВЕЦ,намеснік начальніка РАНС