Не будзьце раўнадушныя!

9 августа 2013

Не будзьце раўнадушныя!

З пятага па 15 жніўня бягучага года Лепельскім аддзелам унутраных спраў праводзіцца спецыяльнае комплексане мерапрыемства “Быт”.

З пятага па 15 жніўня бягучага года Лепельскім аддзелам унутраных спраў праводзіцца спецыяльнае комплексане мерапрыемства “Быт”.

Як паказвае практыка, злачынствы, што ўчыняюцца ў ходзе сямейных спрэчак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў іх учынення ў многім пераўзыходзяць загадзя спланаваныя злачынныя дзеянні. У сферы сямейна-бытавых адносін учыняюцца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Практычна кожны пяты чалавек, які памёр па знешніх прычынах, гіне ад выпадковага атручвання алкаголем, А ДТЗ -- кожны восьмы.

П’янства з’яўляецца адной з найбольш негатыўных сацыяльных з’яў у грамадстве, вядзе да сямейнага недабрабыту, наносіць вялікую шкоду інстытуту сям’і, перашкаджае паўнацэннаму развіццю непаўналетніх, а таксама адмоўна ўплывае на стан крымінальнага становішча, а ў шэрагу выпадкаў вядзе да трагічных наступстваў.

З шасці сем’яў было адабрана васьмёра дзяцей. Пасля аздараўлення становішча бацькам былі перададзены на выхаванне шэсць дзяцей у тры сям’і.

За сем месяцаў ад выпадковага атручвання алкаголем загінула шасцёра жыхароў нашага раёна, за аналагічны перыяд мінулага года -- пяць.

Не будзьце раўнадушныя да чужой бяды!

Ігар МІХНО, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС.