Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
4 февраля 2014
Не карміце белых лебедзяў
Муж з жонкай, дзеці, кідаюць лебедзям хлеб, падкармліваюць. Грацыяёзныя птушкі хуценька пераплылі з процілеглага боку вадаёма, дзе былі занятыя пошукамі корму ў воднай расліннасці. Ідылічная карціна.
Аднак усё не так добра і бязвоблачна, як можа падацца на першы погляд. Навукоўцамі-арнітолагамі даказана, што кармленне птушак хлебам нясе больш шкоды, чым карысці. Вось толькі некалькі аргументаў.
Стрававальны тракт птушак фарміраваўся стагоддзямі эвалюцыі. Птушкі прывыклі спажываць толькі тую ежу, якую знаходзяць у прыродзе: водарасці, дробных малюскаў, рыбак, бузу, насенне раслін. Хлебам жа іх страўнікам і кішэчнікам наносіцца вялікая шкода. Гэты натуральны для чалавека прадукт у дзікіх птушак можа выклікаць хваробы.
Падкормліваннем птушак мы адвучваем іх ад самастойнага пошуку корму ў натуральным прыродным асяроддзі, выхоўваем інстынкты спажыўца.
Такім чынам у птушак, якія прывыклі да людзей, прытупляецца інстынкт самазахавання, яны падыходзяць усё бліжэй. Лебедзі губляюць недавер і страх перад людзьмі – натуральны абаронны механізм, а даверлівая птушка можа стаць лёгкай здабычай.
З надыходам маразоў пачашчаюцца звароты “дабрадзеяў”. Маўляў, “бедныя лебедзі замярзаюць, учора былі ў рэчцы, а сёння зніклі, знайдзіце, выратуйце!”
З аднаго боку, прыемна, што нераўнадушныя людзі турбуюцца станам прыроды. З іншага боку, надасведчанасць, няведанне законаў прыроды становіцца нагодай для непатрэбнай панікі. Лебедзь-шыпун з’яўляецца адной з самых буйных птушак у Беларусі, мае вялікі запас трываласці. Нават не ўсякі драпежнік здольны адолець яго. Пры патрэбе птушкі ў пошуках корму, спрыяльных умоў здольныя пераадольваць па некалькі соцень кіламетраў за дзень. Дарэчы, у рэспубліцы багата вадаёмаў, якія не перамярзаюць нават у самыя моцныя маразы, з’яўляюцца надзейным прытулкам для шматлікіх чародаў вадаплаўнай птушкі. Таму не варта непакоіцца, тэлефанаваць у службы выратавання, калі раптам убачыце, што раніцай чарады птушак не аказалася на прывычным месцы.
Адзінае, на што можна звярнуць увагу, -- на стан хворай ці параненай асобіны. Аднак і тут не варта адразу падымаць паніку, трэба пераканацца, што птушка сапраўды параненая ці хворая. З іншага боку, ніхто не адмяняў натуральнага адбору – суровага закону існавання дзікай прыроды, калі слабыя, нямоглыя гінуць, даючы дарогу больш моцным і жыццястойкім.
Калі ўсё ж такі ёсць вялікае дапамагчы птушкам, актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, спецыялісты раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя раяць звяртаць увагу не толькі на лебедзяў, якія ў пераважнай большасці ў стане пракарміцца самастойна. Акрамя іх у Беларусі зімуе мноства птушак больш дробных відаў: крыжанкі, снегіры, сойкі, сініцы і шмат іншых. Іх праз кармушкі можна падсілкоўваць несалёным салам, насеннем сланечніка. Такія прадукты не нашмат адрозніваюцца ад прыроднага птушынага рацыёну. Пры гэтым птушкі не прывыкаюць цалкам да чалавека, не трапляюць у поўную залежнасць, а з надыходам больш спрыяльных часін лёгка вяртаюцца ў прыроднае асяроддзе – лясы, кустоўе, балоты, паркі.
Давайце ж не будзем занадта ўмешвацца ў законы прыроды.
Васіль МАТЫРКА