Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 марта 2012
Не старэюць душой ветэраны….
На ўрачысты сход, прысвечаны 25-годдзю стварэння раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, яго ўдзельнікі сталі збірацца ў раённы Дом культуры задоўга да пачатку гэтага святочнага мерапрыемства. Ужо ў файе культасветустановы людзі вельмі паважанага, сталага ўзросту нашага горада і раёна прыязна віталіся паміж сабой, няспешна гутарылі аб жыцці-быцці, абменьваліся навінамі мясцовага жыцця. Зараз раённая ветэранская арганізацыя аб’ядноўвае больш дзевяці тысяч ветэранаў працы, у тым ліку 95 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 186 воінаў-інтэрнацыяналістаў, 460 ветэранаў Узброеных Сіл і органаў унутраных спраў.Кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, старшыні сельвыканкамаў надаюць належную ўвагу дзейнасці пярвічных ветэранскіх арганізацый, якіх у цяперашні час налічваецца 37. Тым больш, што станоўчы прафесійны і жыццёвы вопыт ветэранаў застаецца вельмі запатрабаваным, паколькі працягваюць працаваць, быць занятамі ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, сацыяльным абслугоўванні 1500 людзей пенсійнага ўзросту.Сёлета, напрыклад, на малочнакансервавым камбінаце з нагоды дня пажылых людзей ветэранам вытворчасці былі ўручаны харчовыя наборы. А да 60-годдзя гэтага прадпрыемства яны былі адзначаны граматамі, юбілейнымі знакамі, сувенірамі, кнігамі, падпіскай на перыядычныя выданні.Станоўчы вопыт маецца ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”, ДРБУ-202, Лепельрайгазе, ЦБП “Беларусбанка”, СШ №3, іншых арганізацыях і ўстановах.Плённа працуюць старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый Васіль Шарстук, Зыгмунд Зелянеўскі, Васіль Аўтух, Соф’я Скрабнеўская, Зінаіда Пугач, Надзея Бардзілоўская і іншыя.Актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю старшыні раённых арганізацый “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” – Сяргей Крывель, “Беларускага саюза афіцэраў” – Віталь Франчук.Вялікая роля ў героіка-патрыятычным і ідэйна-маральным выхаванні належыць народнаму клубу “Ветэран” раённага Дома культуры.14 ветэранаў выбраны дэпутатамі сельскіх Саветаў дэпутатаў, адзін з’яўляецца членам сельскага выканаўчага камітэта. Са 146 старэйшын вёсак раёна 95 – людзі пенсійнага ўзросту.Кожны год праводзіцца комплексны медыцынскі агляд удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ім на льготных умовах адпускаюцца лякарствы. Двойчы на год пансіянат “Ладэ” на тыдзень запрашае для адпачынку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Яркай старонкай святкавання 25-годдзя раённай ветэранскай арганізацыі стала сардэчнае прывітанне са сцэны РДК людзям сталага ўзросту юнымі піянерамі і акцябратамі сярэдняй школы №3 горада Лепеля. У адрас ветэранаў прагучалі шчырыя віншаванні з нагоды юбілею, прысвечаныя ім вершы і песні.Цёпла віталі ветэранаў першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Таццяна Шчэрбач і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін.Мікалай Нікіцін узнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі леспрамгаса Генадзя Камароўскага. Падзякамі старшыні райвыканкама былі адзначаны актывісты ветэранскага руху Таццяна Бародзіч, Андрэй Лапцеў, Ларыса Сякерская, Пётр Марцінкевіч і Анастасія Сцяпанава. Затым старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Павел Ханяк уручыў Ганаровыя граматы абласнога савета ветэранаў і каштоўныя падарункі намесніку старшыні раённага савета ветэранаў Пятру Бугаю і старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Лепельскага сельсавета Соф’і Скрабнеўскай. Граматамі раённага савета ветэранаў і памятнымі сувенірамі адзначаны за плённую грамадскую дзейнасць Надзея Бардзілоўская, Галіна Сяргеева, Галіна Мазго, Мікалай Шалак, Сяргей Расказаў і Юрый Лістападаў.Пасля завяршэння ўрачыстага сходу для яго ўдзельнікаў быў дадзены канцэрт мастацкай самадзейнасці.
Мікалай ГАРБАЧОЎ На здымках: выступае хор народнага клуба “Ветэран”, удзельнікаў урачыстага сходу вітаюць піянеры і акцябраты СШ №3 горада Лепеля; Фота аўтара