Новы заправачны комплекс

20 августа 2013

Новы заправачны комплекс

Мадэрнізацыя аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Чуйкова была задумана даволі даўно, некалькі гадоў таму, аднак па розных прычынах адкладвалася. З месяц таму яна зачынілася, адгарадзілася шчыльнай дашчанай агароджай.

Мадэрнізацыя аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Чуйкова была задумана даволі даўно, некалькі гадоў таму, аднак па розных прычынах адкладвалася. З месяц таму яна зачынілася, адгарадзілася шчыльнай дашчанай агароджай.

Генеральным падрадчыкам выступае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Прамэнергабуд” з Віцебска. Як расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Пучкоўскі, плануецца цалкам перарабіць аб’ект, стварыць сучасны заправачны комплекс. Але пра ўсе па парадку.

Старая запраўка, хаця і была вялікая, мела некалькі мінусаў, якія выклікалі нязручнасці для пакупнікоў. Калонкі стаялі ў рад. Як пад’едзе запраўляцца фура ці трактар з прычэпам, абавязкова дзве калонкі закрые, трэба іншым чакаць. А такая тэхніка не адну сотню літраў за раз залівае.

Па-другое, сучасныя заправачныя комплексы маюць цэлы шлейф спадарожных тавараў і паслуг. На старой жа запраўцы ў асартыменце, акрамя паліва, былі некалькі дзясяткаў тавараў для аўтамабілістаў, прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім” і безалкагольныя напоі ў халадзільніку.

Адсталасць і праблемы запраўкі на Чуйкова сталі яшчэ больш кідацца ў вочы з пускам запраўкі “Лукойл” на Мінскай трасе ў раёне старога аэрадрома. Найперш выгоды яе ацанілі вадзіцелі-дальнабойшчыкі: зручны пад’езд, адначасова працуюць шэсць калонак, ніхто нікому не замінае, разлічвацца не на вуліцы, а ў памяшканні крамы, дзе даволі вялікі пералік спадарожных тавараў як спецыфічна аўтамабільных, так і шырокага ўжытку.

Праектам мадэрнізацыі прадугледжана пабудова некалькіх паралельных калонак, дзе можна будзе запраўляць машыны, не замінаючы адзін аднаму. Будзе пабудавана крама, невялікае кафэ, каля дваццаці пасадачных месцаў. Там можна будзе перакусіць.

У ходзе мадэрнізацыі ад ранейшых пабудоў і канструкцый мала што застанецца. Работы плануецца завяршыць да Новага года. Аб’ём, вядома, вялікі, але ў спецыялістаў “Прамэнергабуда” ёсць вопыт. 

Васіль МАТЫРКА.